«Полацк — геаграфічны цэнтр Еўропы» — помнік у Полацку. Знаходзіцца ў скверы на праспекце Францыска Скарыны.
Гісторыя
Помнік «Полацк — геаграфічны цэнтр Еўропы» быў урачыста прэзентаваны жыхарам і гасцям горада 31 мая 2008 года ў рамках святкавання Дня горада. Аўтарамі памятнага знака з’яўляюцца архітэктар Іван Баравік і скульптар Аляксандр Прохараў.
Апісанне помніка
У падмурку скульптурнай кампазіцыі знаходзіцца ружа вятроў з пазначэннем бакоў свету. На наступным узроўні паказана Паўночнае паўшар’е зямлі. Тут разгорнута карта Еўропы, з вызначэннем яе цэнтра. Сімвалічныя дугі-мерыдыяны ўпрыгожаны гербавай адзнакай Полацка — трохмачтавым караблікам, які пераадолеў нямала перашкод на шляху «з варагаў у грэкі». Надпіс «Геаграфічны цэнтр Еўропы» перакладзены на пяць моў: з поўначы — надпіс на шведскай мове, з усходу — на рускай, з поўдня — на грэчаскай, з захаду — на англійскай і па крузе — на беларускай. Акрамя таго, на спецыяльных таблічках пазначаны каардынаты крайніх кропак Еўропы і яе цэнтра[1].
Зноскі
Літаратура
- Богдасаров, А. Центр культурный и географический / А. Богдасаров // Рэспубліка. — 2012. — 26 мая. — С. 5.
- Каленик, Е. В центре всех событий / Е. Каленик // Полацкі веснік. — 2008. — 4 чэрв. — С. 3.
- Сыс, Е. Прописка — центр Европы / Е. Сыс // Віцебскі рабочы. — 2009. — 5 мая. — С. 6.
- Сыс, Е. Особый статус / Е. Сыс // Віцебскі рабочы. — 2012. — 22 мая. — С. 2.
|
---|
Раёны і кварталы | | |
---|
Вуліцы і плошчы | |
---|
Грамадскія будынкі і збудаванні | |
---|
Музеі | |
---|
Помнікі і мемарыялы | |
---|
Манастыры, саборы і храмы | |
---|
Сады і паркі, могілкі | |
---|
† страчаныя аб’екты |