Сын Клеамброта і Алкафоі. Быў апекуном Плістарха, сына Леаніда. Камандаваў апалчэннем грэчаскіх полісаў з 480 да н.э. і перамог персаў пад Платэямі (479 да н.э.), потым узяў горад Візантый. Неўзабаве быў адкліканы і абвінавачаны ў тым, што збіраўся, з дапамогай персаў, стаць грэчаскім тыранам. Быў апраўданы, пасля чаго самавольна вярнуўся ў Візантый і правіў там (477—470 да н.э.). Быў выгнаны адтуль Кімонам, Паўсаній збег і быў прызваны ў Спарту. Там быў ізноў абвінавачаны ў сувязях з персамі, і, пасля таго як была захоплена яго перапіска з Артабазам, Паўсаній спрабаваў укрыцца ў храме Афіны, дзе быў жывым замураваны спартанцамі.
Пасля пакарання, паводле волі аракула, побач з храмам былі пастаўленыя дзве бронзавыя статуі Паўсанія. Вядомыя некалькі пазнейшых мармуровых копій з іх, адну з якіх памылкова лічаць выявай Юліяна Адступніка.