Парэ́чча (трансліт.: Parečča, руск.: Поречье)[1] — станцыя Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Размешчана ў вёсцы Парэчча; на лініі Узбераж — Гродна, паміж прыпыначнымі пунктамі Салацце і Лосева. Адгалінаванне Парэчча — Друскінінкай да прыпыначнага пункта Настаўнік.