Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Пароша

Пароша — снег, які выпаў уначы і перастаў ісці да раніцы, на якім адбіваюцца свежыя сляды жывёл. Парошы падзяляюцца на:

  • верхавыя (калі снег пры ціхім надвор’і ідзе зверху),
  • нізавыя або заносныя (ад пазёмкі — руху снегу ветрам),
  • дробныя і глыбокія (ад параўнальнай глыбіні следу),
  • мёртвыя (пры тоўстым снежным пласце, глыбейшым за 18 см, які не даваў зверу ходу),
  • друкаваныя[няпэўнае слова] (калі след асабліва рэльефна адбіваецца),
  • цёплыя (на якіх растае снег),
  • мяккія (якія не даюць шуму — пры цёплым надвор’і),
  • цвёрдыя (шумлівыя — пры рыхлым снезе ў марознае надвор’е),
  • сляпыя (калі з прычыны снегу, які позна выпаў і іншых прычын, ніякіх слядоў на снезе не відаць)[1].

Таксама можа азначаць дробны град.

У розных слоўніках

Пароша — пушны рыхлы снег, які ідзе без ветру, а таму пакрывае зямлю роўна. Тлумачальны слоўнік жывой велікарускай мовы Уладзіміра Даля, том 3.

Пароша — свежы пласт снегу, які выпаў з вечара ці ўначы. Тлумачальны слоўнік рускай мовы С. І. Ожэгава.

Зноскі

  1. Пороша // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya