Пасля таго, як Эдып даведаўся праўду пра сваё нараджэнне і пра тое, што жанаты са сваёй маці, ён пракляў сыноў і адправіўся ў выгнанне. Этэокл і Палінік дамовіліся кіраваць па чарзе па адным годзе, але па сканчэнні года Этэокл адмовіўся саступіць месца брату, і Палінік быў выгнаны з Фіваў Этэоклам[5]. Або добраахвотна адправіўся ў выгнанне[6].
Прыбыў у Аргас, дзе кіраваў Адраст. Адраст выдаў за яго сваю дачку Аргію. На шчыце галава льва (па версіі, апрануты ў львіную шкуру[7]).[8] Одзін з Семярых супраць Фіваў[9].
Паводле Паўсанія (які імкнецца пазбавіцца ад храналагічнай супярэчнасці[10]), пакінуў Фівы яшчэ пры жыцці Эдыпа і ажаніўся з дачкой Адраста, затым вярнуўся ў Фівы, пасварыўся з Этэоклам і вымушаны быў бегчы[11].
Паплечнікі Палініка далі на ахвярніку Зеўса Гіетыя ў Аргасе агульную клятву памерці, калі ім не атрымаецца ўзяць Фівы[12]. Паводле Эсхіла, яны кляліся каля сцен Фіваў, апускаючы рукі ў кроў быка[13]. Перад паходам Палінік пасвяціў статуі Афрадыты і Арэса[14]. На Немейскіх гульнях перамог у барацьбе[15]. Стаяў[16] каля Найвышэйшых варот Фіваў (Гіпсісты) або каля Крэнідскіх варот[17].
У паядынку змагаўся з Этэоклам, і браты забілі адзін аднаго[18]. Паводле Еўрыпіда, быў перш цяжка паранены Этэоклам, але забіў яго. Паводле Стацыя, у паядынку забіў брата, але быў ім смяротна паранены[19].