У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем
Менекей.
Менекей (стар.-грэч.: Μενοικεύς) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі[1]. У шэрагу крыніц (у Эсхіла і Сафокла) яго імя Мегарэй (Μεγαρεύς, «мегарац»). Малодшы сын фіванскага цара Крэонта і Эўрыдыкі. Мегарэй — абаронца Фіваў[2], стаяў каля Неставых варот[3].
Прынёс сябе ў ахвяру Арэсу пры аблозе Фіваў, закалоўшы сябе перад гарадскімі варотамі[4]. Або кінуўся ўніз са сцяны[5]. Закалоўшы сябе, зваліўся ўніз з вежы[6], каб загладзіць гнеў Арэса за смерць цмока[7]. У Сафокла згадана яго смерць[8]. Яго надмагільны помнік у Фівах, каля Неістэйскіх варот, на яго магіле вырасла гранатавае дрэва[9].
Дзеючая асоба трагедыі Еўрыпіда «Фінікіянкі».
Зноскі
- ↑ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.138, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.381
- ↑ Стацый. Фіваіда X 491, без імя па бацьку
- ↑ Эсхіл. Сямёра супраць Фіваў 472—480
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 6, 7
- ↑ Гігін. Міфы 68
- ↑ Стацый. Фіваіда X 774—782
- ↑ Еўрыпід. Фінікіянкі 1009—1011
- ↑ Сафокл. Антыгона 1303
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады IX 25, 1