Пры працы каня на цвёрдым грунце рагавыя часткі капытоў хутка зношваюцца. Пры пашкоджанні капытоў конь адчувае боль, пачынае кульгаць, або ўвогуле адмаўляецца ступаць на хворую нагу. Падкова дазваляе засцерагчы капыты ад зносу і абараніць іх ад удараў аб цвёрды грунт. У зімовы час падковы, забяспечаныя шыпамі, паляпшаюць счапленне капытоў з грунтам і прадухіляюць слізгаценне.
У культуры
Забабоны
Падкова даўно лічыцца сімвалам шчасця. Яна першапачаткова была зроблена з жалеза, з матэрыялу, які, як лічылі, мог адагнаць злых духаў. Многія людзі вераць, што калі павесіць падкову на дзверы з двума канцамі, накіраванымі ўверх, то будзе шчасце ў хаце.