Герб Жалудка — герб гарадскога пасёлка Жалудок Шчучынскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.
Апісанне
Герб уяўляе сабой перасечаны варажскі шчыт, у верхнім залатым полі якога намаляваны бык чорнага колеру, у ніжнім зялёным — залатая падкова.
Сімволіка
Жалудок вядомы з XVI стагоддзя, на працягу стагоддзяў знаходзіўся ў прыватным уладанні. Чорны бык на залатым полі шчыта ўзяты з герба «Буйвал», родавага герба Тызенгаўзаў. Прадстаўнікі гэтага вядомага роду пачынаючы з XVIII стагоддзя валодалі Жалудком. Сімвал падкова ў ніжняй частцы герба мае шырокае тлумачэнне, адзін з варыянтаў — поспех, удача, шчасце, а сем цвікоў у ёй сімвалізуюць колькасць шляхетных родаў, што валодалі Жалудком[1].
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Гарады | | |
---|
Гарадскія пасёлкі | |
---|
Вёскі/Аграгарадкі | |
---|
Раёны | |
---|
Курсівам пазначаны гербы, якія не маюць афіцыйнага статуса ў сучаснай Беларусі |