Нінурта (шумер., літаральна «валадар зямлі») — бог вайны і ўрадлівасці ў шумера-акадскай міфалогіі.
Згодна з міфам аб Энлілю і Нінліль, быў імі зачаты пад час знаходжання ў падземным свеце, таму вымушаны там застацца. Блізкі да свайго брата Ніназу. Лічыўся заступнікам і вучыцелем земляробаў. Як бог вайны, супрацьстаяў горным народам.
Галоўны цэнтр шанавання — шумерскі горад Ніпур.