Нехалсты

Вёска
Нехалсты
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 165 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
225033
Аўтамабільны код
1
Нехалсты на карце Беларусі ±
Нехалсты (Беларусь)
Нехалсты
Нехалсты (Брэсцкая вобласць)
Нехалсты

Нехалсты́[1] (трансліт.: Niechalsty, руск.: Нехолсты) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчаны за 20 кіламетраў на поўнач ад Брэста, 2 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.

Насельніцтва

  • 155 жыхароў (2005)
  • 53 двары, 330 жыхароў (1897)
  • 445 жыхароў (у вёсцы), 42 жыхары (у маёнтку) (1905)
  • 234 жыхароў, 46 двароў (1921)
  • 297 жыхарош, 104 двары (1940)
  • 167 жыхароў (1959)
  • 252 жыхары (1970)
  • 142 жыхары (1997)

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як сяло ў Берасцейскім старостве Берасцейскага павета ВКЛ. У 1566 годзе адносілася да Сычоўскага войтаўства. Жыхары мелі 28 валок зямлі і плацілі чынш: з 1 валокі 94 грошы.

У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1860 годзе ў складзе аднайменнага маёнтка, які належаў М.Швыкоўскаму. У 1890 годзе вёскай валодаў І.Швыкоўскі, які меў 181 дзесяціну зямлі. Сялянам Нехалстаўскага сельскагаспадарчага таварыства належалі 302 дзесяціны зямлі. У 1897 годзе працавалі хлебазапасны магазін, 2 кузні, карчма.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

У 1939 годзе ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 10 вяскоўцаў. У 1948 годзе быў арганізаваны калгас.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!