Не́грас[2] (тагальск.: Negros) — востраў у цэнтральнай частцы Філіпінскага архіпелага.
Плошча вострава складае 13074,5[3] (12700[2][4]) км². Рэльеф пераважна горны. Найбольшая вышыня — 2460 (2464[3]) м (вулкан Канлаон).
У заходняй частцы вострава раўніны з пераважна вулканічнымі глебамі. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Адбываюцца цыклоны, землетрасенні, вывяржэнні вулканаў. У горнай частцы вострава растуць трапічныя лясы, месцамі на раўнінах — саванны.
Насельніцтва вострава займаецца вырошчваннем цукровага трыснягу, рысу, кукурузы. Маюцца радовішчы медных руд.
Гарады на востраве: Баколад, Думагетэ, Сан-Карлас[2].