Вёска
Навесы
Навесы на карце Беларусі ±
|
Наве́сы[1] (трансліт.: Naviesy, руск.: Навесы) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Бобрскага сельсавета.
Гісторыя
Вядома з канца XVIII стагоддзя. У 1790 годзе 19 двароў. З XIX стагоддзя ў складзе Бобрскай воласці Сенненскага павета. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады ў Бобрскім сельсавеце Крупскага раёна. У 1930-я гады вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Ленінскі шлях». У Вялікую Айчынную вайну загінулі 23 чалавекі. Пасля вайны вёска ў складзе калгаса «Чарвоны сцяг», потым — саўгаса, потым — калгаса «Бобр».
Насельніцтва
На 01.01.1998 г. 21 гаспадарка, 39 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Літаратура
- Лист карты N-35-71. Издание 1986 года. Состояние местности на 1984 год. (руск.)
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|