У 1800 годзе двор і сяло, прыватная ўласнасць, былі царква Святога Ануфрыя, карчма і млын на рацэ Цітаўцы (3 паставы і сукнавальня). Навасёлкі былі ўласнасцю сям’і Ратынскіх, пазней набыты Крупскімі. У 1814 годзе пабудавана драўляная царква.
Падарожнік і этнограф Павел Шпілеўскі, наведаўшы гэты населены пункт у сярэдзіне XIX стагоддзя, пісаў, што гэта прыгожае сяло «ляжыць на даволі ўзвышаным беразе ракі Цітаўкі, абмываючай сяло на ўсю даўжыню яго…». Аб паходжанні назвы пасялення Шпілеўскі пісаў, што назва Навасёлкі дадзена таму, што як яму расказвалі старажылы, на другім беразе ракі Цітаўкі было некалі старое сяло
У сярэдзіне XIX стагоддзя тут працаваў шпіталь для бедных, які заснавалі і ўтрымлівалі на свае сродкі Ратынскія. Дзейнічала ўніяцкая царква. Пры шпіталі працавала школа. Насельніцтва займалася ў асноўным земляробствам і жывёлагадоўляй, а таксама пчалярным, сталярным, колавым, рыбалоўным, рагожным промысламі. Некаторыя жыхары рабілі музычныя інструменты. Існаваў дробны гандаль.
Пасля 1861 года цэнтр Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1863 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1863 годзе за ўдзел у паўстанні ўся маёмасць Баніфацыя Крупскага, у тым ліку фальварак Навасёлкі, была канфіскаваная ўладамі Расійскай імперыі. У 1870 годзе фальварак быў падораны расійскаму ўрадніку Льву Макаву.
У 1871 годзе пабудавана драўляная Пакроўская царква. У 1879 годзе ў Навасёлкаўскім праваслаўным прыходзе было 2,6 тысячы вернікаў.
У 1886 годзе дзейнічалі валасное праўленне, праваслаўная царква, народнае вучылішча, крама, адбываўся штомесячны таржок. За 3 км ад сяла быў вадзяны млын і заезны двор. У 1886 годзе ў навасёлкаўскім народным вучылішчы было 89 вучняў, з іх 15 дзяўчынак. Настаўніцай працавала Алена Ямшчыкова, яе памочніцай Ларыса Латоцкая. У 1900 годзе ў народным вучылішчы было 132 вучні. Паводле перапісу 1897 года ў сяле працавалі школа, хлебазапасны магазін, піцейны дом, было 2 крамы, царква, капліца на могілках, праходзілі 2 штогадовыя таржкі.
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920 годзе на базе народнага вучылішча створана сямігадовая школа, у якой на 1922 год працавалі 9 настаўнікаў, займаліся 120 хлопчыкаў і дзяўчынак. З 20 жніўня 1924 года цэнтр сельсавета Пухавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930).
У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Авангард», працавалі сталярная майстэрня і кузня. У 1932 года да Навасёлак была далучана вёска Бярозаўка. З 1938 года мела статус вёскі. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У 1940 годзе да Навасёлак быў далучаны пасёлак Падлессе (да 1940 года пасёлак меў назву Сарачынава).
У 1966 годзе да Навасёлак былі далучаны вёскі Навасёлкі 1 і Навасёлкі 2. У 1976 годзе да Навасёлак была далучана вёска Падлессе (да 1940 г. Сарачынава).
Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 27. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.)
Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара / А. Р. Раюк // Научные труды Респ. ин-та высш. школы. Истор. и псих.-пед. науки : сб. науч. ст.: в 3 ч. / РИВШ ; редкол. : В. А. Гайсёнок [и др.]. — Минск : РИВШ, 2023. — Вып. 23. — Ч. 1. — С. 339—346.