Першая кніжка Міхася Пазнякова была адрасавана дзецям «Дзіўныя „блізняты“» (1987), якую склалі загадкі на беларуска-рускія амонімы. Затым з’явіліся «Побач з татам» (1988), «Тры чарадзеі» (1991), «Ехаў поўны воз дзівос» (1994), «Шые вожык кажушок», «Дзівосны свет» (1996) і інш.
Выйшлі кніжкі вершаў для дарослых: «Колер радасці» (1988), «Час надзеі» (1991), «Крутит время свои жернова» (2004), «Любі і помні» (2006), «Святое правіла…» (2008).
Пераклаў на беларускую мову кніжкі «Дапаможаш ты — табе дапамогуць» (афганскія народныя казкі), «Залатая ракавінка» (кітайскія народныя казкі), «Дванаццаць месяцаў» С. Маршака, «У заапарку» М. Гелера, раманы С. Лагерлёфа «Пярсцёнак Лёвеншольдаў», В. Скота «Квенцін Дорвард», М. Сервантэса «Дон Кіхот», некаторыя творы В. Біянкі, Я. Пермяка, Л. Махмудава, X. К. Андэрсена, братоў Грым і іншых.
Узнагароды
літаратурная прэмія імя Петруся Броўкі ў галіне дзіцячай літаратуры (1996),
тры рэспубліканскія літаратурныя прэміі «Лепшая кніга года»,
прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі,
прэмія міністра абароны Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры,