Пасвячоны ў 1912 г., служыў у Даўгінаве, Шаркаўшчыне, Вільні, Барунах. У 1917-1921 гадах быў адным з арганізатараў хрысціянска-дэмакратычнага руху ў Дзісенскім павеце. Прамаўляў казанні на беларускай мове. З'яўляўся аўтарам пастановы з'езду каталіцкага духавенства Дзісенскага павета, прынятай 6 жніўня 1918 года ў мястэчку Германавічы, у якой выказвалася патрэба ўжывання беларускай мовы ў касцёле ды беларускага характару школьніцтва, культурнай і грамадскай дзейнасці.
У 1922 годзе падчас працы пробашчам у Барунах быў арыштаваны польскімі ўладамі. Пасля вызвалення служыў у Даўгінаве, аднак больш не прымаў актыўнага ўдзелу ў беларускай грамадскай і палітычнай дзейнасці. Не прамаўляў казанняў на беларускай мове.
У 1925 г. быў пераведзены на іншае месца службы на Падляшша. Памёр у Віннай, пахаваны на мясцовых могілках.