Высокамазавецкі павет[1] (польск.: Powiat wysokomazowiecki) — павет у Польшчы, уваходзіць у склад Падляскага ваяводства. Утвораны ў 1999 годзе. Цэнтр павета — горад Высоке Мазавецке. Займае плошчу 1288,91 км². Насельніцтва павета складае 57 997 чалавек (на 30 чэрвеня 2016 года).