Вёска
Міхайлаўкаруск.: Михайловка
Міхайлаўка на карце Расіі ±
|
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл.
Міхайлаўка.
Міхайлаўка[2] (руск.: Михайловка) — вёска ў Гардзееўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Тварышынскага сельскага паселішча.
Гісторыя
Згадваецца з другой паловы XVIII ст.
Да Лютаўскай рэвалюцыі вёска ў складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года вёска абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года вёска ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад Гомельскай губерні РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.
З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшла ў склад Бранскай вобласці.
Пасля аварыі на ЧАЭС вёска аднесена да зоны радыеактыўнага забруджвання і мае статус зоны пражывання з правам на адсяленне[3].
Зноскі