Мінскі гей-прайд 2008 года

Мінскі гей-прайд 2008 года — акцыя, праведзеная ў сталіцы Беларусі 11 кастрычніка 2008 года. Задачай мерапрыемства з’яўлялася дэманстрацыя існавання ў грамадстве ЛГБТК асобаў (лесбіянак, геяў, бісэксуалаў, транс-людзей, квір-асобаў[en]), падтрымка талерантнага стаўлення да іх, абарона правоў чалавека і грамадзянскай роўнасці для ўсіх людзей незалежна ад сексуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці.

Дэвізам ЛГБТК-прайду[en] стаў лозунг «Умець быць! Умець любіць! Умець ганарыцца». Марш быў прымеркаваны да Міжнароднага дня камін-аўта. Папярэдні прайд праводзіўся ў 2002 годзе. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Беларуская ініцыятыва за сэксуальную і гендарную роўнасць. У парадзе ўзялі ўдзел прадстаўнікі ініцыятывы, таксама грамадскую акцыю падтрымалі рухі «Антыфа» і «Сацыялістычны супраціў». Акцыю ініцыявалі ЛГБТ-актывісты Сяргей Андросенка і Юрый Казачэнка. Удзельнікі прайду прайшлі ад Якуба Коласа да Кастрычніцкай плошчы, шэсце завяршылася ў скверы ля будынка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У прайдзе прынялі ўдзел каля 30 чалавек. Акцыя доўжылася каля гадзіны. Інфармацыя аб запланаваным шэсці не распаўсюджвалася загадзя — верагодна праз гэта не ўзнікла праблем з міліцыяй і гамафобамі.

Гісторыя і кантэкст

Паколькі ў беларускім кантэксце ЛГБТК-актывізм ажыццяўляецца ва ўмовах, адрозных ад умоў краін заходняй Еўропы, адпаведна гей-прайд у першую чаргу з’яўляецца праваабарончай акцыяй ў падтрымку талерантнага стаўлення да ЛГБТК, асноўнай ідэяй якой з’яўляецца захаванне правоў чалавека і толькі ў другую чаргу ўрачыстым карнавальным шэсцем. Часцяком удзельнікам прайдаў у Беларусі даводзілася абараняцца ад гамафобаў і міліцыі. Афіцыйны дазвол ураду на правядзенне пікету супраць гамафобіі быў атрыманы толькі аднойчы — у 2011 годзе. Беларускія ЛГБТК-прайды праводзіліся ў 1999, 2000, 2001, 2002 гадах (Беларускі Прайд Фестываль «Belarus Gay Pride»), 2008 годзе, 2010 годзе (Славянскі Гей Прайд), 2011 і 2012 годзе (Мінскі Гей Прайд).

Крыніцы

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!