ДП «Мінсктранс» — дзяржаўнае унітарнае прадпрыемства, якое ахоплівае сваёй дзейнасцю Мінск і часткова Мінскую вобласць і выконвае гарадскія, прыгарадныя і некаторыя міжнародныя перавозкі аўтобусамі, гарадскія перавозкі тралейбусамі, трамваямі і метрапалітэнам, а таксама заказныя перавозкі аўтобусамі гарадскога і міжнароднага класа.
Структура прадпрыемства
У склад прадпрыемства ўваходзяць філіялы без права юрыдычнай асобы, якія дзейнічаюць на падставе Палажэнняў, што зацвярджаюцца генеральным дырэктарам прадпрыемства, вылучаны на асобны баланс і маюць уласныя бягучыя і іншыя рахункі, прадугледжаныя заканадаўствам:
- Філіял «Аўтобусны парк № 2» (гарадскія, міжгароднія, міжнародныя пасажырскія перавозкі)
- Філіял «Аўтобусны парк № 4» (гарадскія, прыгарадныя пасажырскія перавозкі)
- Філіял «Аўтобусны парк № 5» (гарадскія, прыгарадныя пасажырскія перавозкі)
- Філіял «Аўтобусны парк № 6» (гарадскія, прыгарадныя пасажырскія перавозкі)
- Філіял «Аўтобусны парк № 7» (гарадскія, прыгарадныя пасажырскія перавозкі)
- Філіял «Тралейбусны парк № 2» (перавозка пасажыраў тралейбусамі)
- Філіял «Тралейбусны парк № 3» (перавозка пасажыраў тралейбусамі)
- Філіял «Тралейбусны парк № 4» (перавозка пасажыраў тралейбусамі)
- Філіял «Тралейбусны парк № 5» (перавозка пасажыраў тралейбусамі)
- Філіял «Трамвайны парк» (перавозка пасажыраў трамваямі)
- Філіял «Мінскі аўтавакзал»
- Філіял «Агенцтва Мінсктранс»
- Філіял «Рамонтна-будаўнічае ўпраўленне»
- Філіял «Рамонтна-механічны завод»
- Філіял «Служба энергагаспадаркі»
- Філіял «Служба арганізацыі руху»
- Філіял «Служба трамвайнага пуці»
- Філіял «Санаторый Волма»
- Філіял «Сельскагаспадарчы комплекс „Велікаполле“»
У склад прадпрыемства ўваходзіць даччынае прадпрыемства КУП «Мінскі метрапалітэн».
Філіял «Мінскі аўтавакзал»
Гл. таксама
Спасылкі