У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Дзяржавін.
Мікалай Севасцьянавіч Дзяржавін (руск.: Никола́й Севастья́нович Держа́вин, 15 снежня 1877, в. Прэслаў, Запарожская вобласць, Украіна — 26 лютага 1953, Ленінград) — савецкі славяназнавец, літаратуразнаўца, гісторык. Акадэмік АН СССР (з 1931). Ганаровы член АН БССР, Балгарскай АН (з 1946).
Друкавацца пачаў у 1898 годзе. Навуковая і педагагічная зейнасць праходзіла ў Ленінградскім універсітэце, дзе ў 1922—1925 гадах ён быў рэктарам, у 1925—1953 гадах узначальваў кафедру славянскай філалогіі. У 1931—1934 гадах — дырэктар Інстытута славяназнаўства АН СССР, у 1947—1953 гадах кіраваў ленінградскай групай групай Інстытута славяназнаўства. Навуковыя інтарэсы ахоплівалі літаратуру, мову, гісторыю, этнаграфію, фальклор. Ён выступаў з навукова-папулярнымі артыкуламі і кнігамі пра Пушкіна, Ганчарова, Герцэна, Шаўчэнку.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі