Мюнстэр (ням.: Münster) — горад зямельнага падначалення ў Германіі, у зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія. Размешчаны на паўночным захадзе Германіі. У Мюнстэры размешчаны важныя судовыя і адміністрацыйныя ўстановы зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, у тым ліку Канстытуцыйны суд і Вышэйшы адміністрацыйны суд.