|
Герб |
Муральта на карце Швейцарыі
|
|
Муральта (італ.: Muralto) — населены пункт і камуна ў кантоне Тычына ў Швейцарыі. Знаходзіцца на крайнім паўднёвым усходзе Швейцарыі і адміністрацыйна ўваходзіць у акругу Лакарна кантона Тычына. Гарадок ляжыць на беразе возера Лага-Маджорэ, на ўсходнім краі дэльты Маджо і ў цяперашні час аб’яднаўся з суседнім Лакарна.
У Муральта знаходзіцца чыгуначны вакзал Лакарна, які абслугоўвае дзве лініі — SBB у напрамку Белінцоны і вузкакалейную лінію на Дамадосалу.
Вядомыя гараджане
у Муральта працяглы час жыў і працаваў вядомы мастак-сюррэаліст Паўль Клее. Таксама тут нарадзіўся сучасны швейцарскі жывапісец Дыега Б’янконі. Тут апошнія гады жыцця правялі хімік-арганік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Рыхард Вільштэтэр і вядомы неафрэйдыст і неамарксіст Эрых Фром.
Зноскі