Мумія — захаванае бальзамаванае цела. Муміяй называецца цела (не толькі чалавека, але і любой іншай жывой істоты), падвергнутае адмысловай хімічнай апрацоўцы, у выніку якой спыняецца або запавольваецца працэс раскладання тканак. Варта адрозніваць штучную і натуральную муміфікацыю цела.