Музей гісторыі мастацтваў (ням.: Kunsthistorisches Museum, скарочана KHM) — найвядомы мастацкі музей у Вене. Ён быў адкрыты ў 1891 годзе разам з размешчаным насупраць і па вонкавым выглядзе амаль ідэнтычным Музеем прыродазнаўства. Загад пра будаўніцтва быў аддадзены імператарам Францам Іосіфам I у рамках пашырэння горада ў 1858 годзе. Абодва музеі пабудаваны ў стылі італьянскага Рэнесансу па праекце Готфрыда Земпера і барона Карла фон Хазенаўера.
Інтэр’ер
Уваход
Лесвіца
Лесвіца
Хол
Адна з галерэй
Цікавыя факты
Музей практычна цалкам узноўлены ў Mafia: The City of Lost Heaven, у апошняй місіі «Смерць Мастацтва» (The Death of Art). У гэтым гульнявым творы музей зваўся «Lost Heaven National Gallery» (Гарадскі Музей Лост-Хэвена).
У Музеі знаходзіцца ўнікальная калекцыя карцін Пітэра Брэйгеля (старэйшага) — прыкладна трэць з усіх вядомых цяпер палотнаў мастака.