Готфрыд Земпер (ням.: Gottfried Semper, 29 лістапада 1803, Гамбург — 15 мая 1879, Рым) — тэарэтык мастацтва, выбітны нямецкі архітэктар XIX стагоддзя і прадстаўнік архітэктуры перыяду эклектыкі.
Біяграфія
Вучыўся ў 1825—1826 гадах у Мюнхене, у 1826—1828 гадах у Парыжы. У 1834—1849 гадах прафесар Акадэміі мастацтваў (руск.) (бел. у Дрэздэне.
Творчасць
У рацыянальных па арганізацыі плана пабудовах Земпера эклектычна ужыты дэкаратыўныя матывы італьянскага Адраджэння і барока: Оперны тэатр (1838—1841 і 1871—1878) і Карцінная галерэя (1847—1849) у Дрэздэне; «Бургтэатр» (1874—1888, з К. Хазенаўэрам (руск.) (бел.) у Вене.
У сваіх тэарэтычных працах разглядаў стыль як гістарычна складзеную з'яву; прычыны заняпаду архітэктуры і рамёстваў у XIX ст. бачыў у раз'яднанні тэхнікі і мастацтва, у адрыве аздаблення ад канструкцыі. Яго погляды паўплывалі на канцэпцыі архітэктуры, мастацкай прамысловасці і мастацкага канструявання канца XIX — пачатку XX ст.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|