Млы́н — гаспадарчае збудаванне абсталявае механізмам для абмалоту зерня. Асноўнымі часткамі млына з'яўляюцца жорны, што непасрэдна мелюць зерне і рухаючы механізм, паводле якога млыны падзяляюцца на тры тыпы: вадзяныя, ветраныя (ці ветракі) і паравыя.
Галоўным элементам млына з'яўляюцца жорны ў выглядзе двух цыліндрычных камянёў, якія ўласна і мелюць зерне. Розным, аднак, магла быць сіла, якая прыводзіла гэты механізім ў рух. Таму млыны падзяляюцца на:
На тэрыторыі Беларусі першымі з'явіліся вадзяныя млыны, верагодна яшчэ ў ХІІ ст.. У другой палове ХІХ шырокае распаўсюджанне набылі ветракі або ветраныя млыны.