Мененг (англ.: Meneng) — акруга (адзінка адміністрацыйнага падзелу[ru]) Науру. Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы вострава. Плошча 2,88 км², насельніцтва 1 830 чалавек (2005). У акрузе размешчаны: радыёстанцыя, стадыён Мененг, прэзідэнцкая рэзідэнцыя (нядаўна згарэла), урадавая друкарня і гасцініца «Мененг», размешчаная каля заліва Анібар[ru].
Тэрыторыя акругі складае выбарчую акругу Мененг.