У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Фішман.
Менахем Фiшман |
---|
іўр.: פישמן מנחם |
|
Імя пры нараджэнні |
іўр.: פישמן מנחם |
Род дзейнасці |
фатограф |
Дата смерці |
невядома |
Месца смерці |
невядома |
Грамадзянства |
|
Узнагароды і прэміі |
«За працу ў мастацтве» (1902)
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Менахем Фішман (іўр.: פישמן מנחם) — магілёўскі майстар партрэтнай і архітэктурнай фатаграфіі, фотамастак, уладальнік уласнага фотаатэлье ў Магілёве, у доме Мееровіча па вуліцы Вялікай Садовай. Быў адным з піянераў беларускай мастацкай фатаграфіі. Яго творчасць — частка культурнай спадчыны Беларусі[1].
Біяграфічныя звесткі
- У 1903 годзе ў Магілёве Менахем Фішман атрымаў ад губернскага кіраўніцтва ўзнагароды «За працу i поспех» і «За працавітасць і мастацтва».
- У 1906 годзе на фотавыстаўцы ў Вене здымкі Фішмана атрымалі Залаты медаль.
- У 1907 годзе ў Парыжы Фішман заваяваў Гран-Пры і быў узнагароджаны Залатым медалём.
Гэтыя ўзнагароды знайшлі свае адлюстраванне ў літаграфіі на адваротным баку фотаздымкаў, якія друкаваў Фішман у сваім атэлье.
- У кнізе «Увесь Магілёў на Дняпры», выдадзенай у 1912 годзе, пра фотаатэлье Менахема Фішмана на Вялікай Садовай вуліцы напісана:
«Да паслуг гэтай фатаграфіі звяртаюцца ўсе казённыя і грамадскія ўстановы, якія маюць на ўвазе групавыя здымкі не лубачнага, а строга мастацкага характару, фірма ідзе за ўсімі навінкамі ў галіне фатаграфіі, зараз жа, прымаючы гэта ў сваіх працах, а зойдучы ў прыёмную залу фатаграфіі ці ў галерэю, абстаўленую па апошнім слове са ўсёй раскошай, мажлівай, вядома, для правінцыйнай фатаграфіі, наведвальнік пранікаецца запэўненнем у бездакорным выкананні замовы»
[2].
Творчая спадчына
-
Дарэвалюцыйная паштоўка з відам на будынак
вакзала Магілёва. Выданне магазіна І. і Р. ШыкЪ. Фота Менахема Фішмана. Да 1917 года.
Галерэя партрэаў
Зноскі
Літаратура
- Фотографы земли Белорусской, 1850–1918 / А. М. Величко. – Минск, 2018.
Спасылкі