Маха Вачыралангкорн (тайск.: มหาวชิราลงกรณ, máhǎː wáʨʰíraːloŋkɔːn[3]), ён жа Рама X — кароль Тайланда з дынастыі Чакры.
Біяграфія
Нарадзіўся 28 ліпеня 1952 года. Адзіны сын караля Пхуміпона Адульядэта.
Пачатковую адукацыю атрымаў у Бангкоку. Потым быў адпраўлены на навучанне ў Вялікабрытанію і Аўстралію. У 1976 годзе скончыў каралеўскі ваенны каледж у Канберы (Аўстралія), дзе атрымаў адукацыю ваеннага лётчыка.
Служыў афіцэрам штаба ў Кіраўніцтве ваеннай разведкі, а ў 1978 годзе быў прызначаны камандзірам батальёна, потым палка асабістай гвардыі караля.
У 1970-х гадах у складзе лётнага палка ваяваў на поўначы Тайланда супраць камуністычных паўстанцаў і ўдзельнічаў у ваенных аперацыях супраць в’етнамскіх партызан ля межаў Камбоджы.
З’яўляецца кваліфікаваным ваенным лётчыкам і пілотам верталёта.
Быў прызначаны спадкаемцам стальца 28 снежня 1972 года.
Кароль Тайланда
Пасля смерці Пхуміпона Адульядэта 13 кастрычніка 2016 года наследны прынц папрасіў адтэрміноўку ў абвяшчэнні яго каралём, каб захаваць жалобу. Прэм Цінсуланон (руск.) (бел. быў рэгентам Тайланда[4] да 29 лістапада, калі Маха Вачыралангкорн быў абвешчаны каралём.
Каранаваны, як кароль Рама X, 4 мая 2019 года[5]. Ён стаў першым з 1935 года каралём, які нарадзіўся на тэрыторыі краіны, паколькі Пхуміпон Адульядэт нарадзіўся ў ЗША, Ананда Махідол (гады праўлення: 1935—1946) — у Германіі.
Зноскі
Спасылкі
Маха Вачыралангкорн — продкі |
---|
|
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|