Маханадзі (хіндзі: महानदी) — рака, якая працякае ва ўсходняй частцы Індыі. Даўжыня — 860 км.
Бярэ пачатак на плато Чхатпур (паўночны ўсход Дэканскага пласкагор’я), а ў сваім сярэднім цячэнні ў штаце Чхатысгарх яна праходзіць праз шырокую і ўрадлівую раўніну. Упадае ў Бенгальскі заліў Індыйскага акіяна, утвараючы разам з рэкамі Брахмані і Байтарані дэльту плошчай каля 15 тыс. км².
Падчас летніх мусонаў у ніжнім цячэнні расход вады перавышае 50 тыс. м³/с, пры гэтым рака нясе вялікую колькасць наносаў і часта разліваецца па навакольных далінах, ствараючы паводкі. Паводкі частыя. У зімовы засушлівы перыяд Маханадзі ператвараецца ў дробную і вузкую раку з расходам вады 30 м³/с.
Побач з горадам Самбалпур знаходзіцца ГЭС Хіракуд, магутнасцю 250 МВт.