Прадукт · Кошт Дыстрыбуцыя · Паслуга · Розніца Кіраванне брэндам (англ.) Экаўнт-маркетынг · Этыка (англ.) Эфектыўнасць (англ.) Даследаванне рынка Сегментацыя рынка Маркетынгавая стратэгія Маркетынг-менеджмент (англ.) Рыначнае дамінаванне (англ.)
Рэклама · Прамы маркетынг · Брэнд · Персанальныя продажы Продакт-плейсмент · Паблісіці Стымуляванне збыту · Секс у рэкламе Маркетынг лаяльнасці · Прэміі (англ.) · Падарункавы маркетынг (англ.)
Друк · Публікацыі Радыё · Вонкавая рэклама Інтэрнэт-маркетынг · Пункт продажаў (англ.) Мерчандайзінг Лічбавы маркетынг · Ін-гейм Кропельны маркетынг (англ.) Сарафаннае радыё Твар брэнда (англ.) · Дэгустацыі (англ.)
Маркетынг (англ.: marketing, market — рынак) — дзейнасць, накіраваная на рэнтабельную працу прадпрымальнікаў пры дапамозе абмену.
Паняцце маркетынгу часта звязваюць з любой дзейнасцю ў сферы рынку, пры гэтым спасылаюцца на паходжанне і пераклад самога слова маркетынг (англ.: market — рынак, англ.: -ing — указвае на актыўную дзейнасць). Але гэтая трактоўка была перагледжана і існуючыя азначэнні даўно перараслі гэта даслоўнае абазначэнне.
У 1965 г. было прапанавана наступнае азначэнне: «маркетынг — гэта практычная дзейнасць, сістэма кіраўнічых функцый, з дапамогай якіх арганізоўваюць і кіруюць комплексам дзеяў, якія звязаны з адзнакай пакупніцкай здольнасці спажывальнікаў, з яе ператварэннем у рэальны попыт на тавары і паслугі і набліжэннем гэтых тавараў да спажывальнікаў для атрымання прыбытку ці якой-небудзь іншай мэты»[1].
Амерыканская асацыяцыя маркетынгу (АМА) у 1960 г. ухваліла паняцце маркетынгу, у адпаведнасці з якім ён разглядаецца як прадпрымальніцкая дзейнасць, звязаная з накіраваннем патоку тавараў і паслуг ад вытворцаў да спажыўцоў. Але ўжо ў 1985 годзе гэтай жа асацыяцыяй было прызнана больш шырокае тлумачэнне: «Маркетынг уяўляе сабой працэс планавання і ажыццяўлення задумкі, цэнаўтварэнне, прасоўванне і рэалізацыю ідэй, тавараў і паслуг пры дапамозе абмену, задавальняючага мэты асоб ці арганізацый»[2]. Зараз існуе мноства азначэнняў маркетынгу. Адзін з вядучых і самы знакаміты спецыяліст у сферы маркетынгу Філіп Котлер дае наступнае азначэнне: «Маркетынг — від чалавечай дзейнасці, накіраванай на задавальненне патрэб пры дапамозе абмену».[3]
Згодна дадзеным Амерыканскай асацыяцыі маркетынгу, зараз азначэнняў маркетынгу налічваецца больш за 2000. Асновай існавання маркетынгу з'яўляецца заўсёднае ўзаемадзеянне попыту і прапанавання, якое з'яўляецца бесперапынным працэсам задавальнення і ўзнаўлення патрэб і жаданняў асобных індывідуумаў ці іх груп. Такім чынам, асновай маркетынгу служыць двухадзіны і ўзаемадапаўняльны падыход. З аднаго боку — дбайнае і ўсебаковае вывучэнне рынку, попыту, густу і патрэб, арыентацыя вытворчасці на гэтыя патрабаванні, з другога — актыўнае ўздзеянне на рынак і існуючы попыт, на фарміраванне патрэб і пераваг пакупнікоў[2].
Да таго, як маркетынг займеў шырокае ўжыванне ў эканамічнай практыцы, атрыманне максімальнага прыбытку забяспечвалася рознымі шляхамі:
Спецыфіка маркетынгавага падыходу патрабуе, каб любая прадпрымальніцкая дзейнасць была сканцэнтравана вакол спажыўца. Гэта значыць, што павінны вытварацца і пастаўляцца на рынак тавары, якія будуць безумоўна куплены, на якія абавязкова будзе попыт. «Вытвараць тое, што прадаецца, а не прадаваць тое, што вытвараецца», — асноўны лозунг маркетынгавага падыходу да кіравання вытворчасцю і збытам для любой арганізацыі[4].
Што датычыцца мэт маркетынгу, то Ф. Котлер прыводзіць наступныя погляды на іх: «дасягненне максімальна магчымага ўжывання, дасягненне максімальнай спажывальніцкай задаволенасці, прапанаванне максімальна шырокага выбару, максімальнае павышэнне якасці жыцця»[3].
Маркетынг з'яўляецца рэальнай сістэмай, якая ўзгадняе знешнюю і ўнутраную дзейнасць фірмы, а таксама звязвае ўзаемадзеянне ўсіх суб'ектаў вытворчай сістэмы і збыту тавараў і паслуг[2].