Ціт быў адным з самых адданых супрацоўнікаў Паўла. Невядома, калі Павел узяў яго ў супрацоўнікі, бо ў кнізе Дзеянняў Апосталаў ён не згадваецца. З ліста Галатам можна даведацца, што Ціт быў грэкам і насіў рымскае імя. Павел высока цаніў асабістыя якасці Ціта і шмат разоў дасылаў яго уладжваць канфліктныя сітуацыі ў розных суполках. У канцы жыцця, згодна лісту Ціту, ён быў старшынёй царквы на востравеКрыт.
Змест ліста
Павел хоча нагадаць Ціту, што ён даслаў яго на Крыт з некалькімі мэтамі. Па-першае, Ціт павінен паставіць старшынь (біскіпаў) у царкве. Яны павінны быць сумленнымі людзмі, трымацца веры і цвярозага вучэння, здольны супрацьстаяць ерасям. Гэта было няпроста, бо крыцяне вылучаліся вельмі кепскім характарам і дурнымі паводзінамі. Больш за тое, у царкве з’явілася ілжэвучэнне, таму Ціт павінен быў рашуча змагацца з ім. Затым Павел дае Ціту практычныя парады, як той павінен абыходзіцца з рознымі людзьмі: з малодшымі і старэйшымі, з мужчынамі і жанчынамі, з заможнымі і беднымі. Хрысціяне павінны падпарадкоўвацца ўладам, быць гатовымі зрабіць любую добрую справу. Павел нагадвае Ціту, што некалі ўсе хрысціяне былі грэшнікамі, вялі сабе няварта, але дзякуючы Богу іх правіны былі дараваны. Таму вернікі павінны быць дбайнымі ў добрых учынках, а спрэчак вакол Закона наадварот цурацца, бо ў гэтым няма ніякай карысці.
У заканчэнні ліста Павел паведамляе Ціту, што дашле да яго Артэму ці Ціхіка, а той у свою чаргу павінен прыйсці да апостала і клапаціцца пра вернікаў, якія спыніліся на Крыце.
Месца і час напісання ліста
Хутчэй за ўсё, ліст быў напісаны з Нікопаля (горада ў Эпіры ці Кілікіі), які таксама згадваецца ў лісце; а час напісання — каля 67 года, прыкладна ў адзін час з першым лістом Цімафею.
Структура ліста
У лісце 3 раздзелы, таксама ён можа быць падзелены на тры часткі: у першай апостал загадвае паставіць старшынь, у другой дае шэраг навучанняў адносна працы Ціта, у апошняй Павел заклікае да да спакою. Ліст канчаецца апавяданнем пра асабістыя абставіны і прывітаннямі.
↑Анатоль Клышка. Новы Запавет. — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2014. — 610 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-6983-42-2.
↑Уладзіслаў Чарняўскі. Біблія. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў. — Мінск: Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, 2012. — 1127 с. — 4 000 экз. — ISBN 978-985-6183-14-6.
↑Васіль Сёмуха. Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя. У беларускім перакладзе. — DUNCANVILLE, USA: WORLD WIDE PRINTING, 2002. — 1538 с. — 10 000 экз. — ISBN 1-58712-085-2.
Літаратура
Райт Н.Т. Павел. Пастырские Послания. I и II Послания к Тимофею и Послание к Титу: популярный комментарий. - М.: ББИ, 2008. - 168 с. ISBN 5-89647-193-9
Библейские комментарии отцов Церкви и других авторов. Новый Завет. Т. IX.: Послания Колоссянам, Фессалоникийцам 1-е и 2-е, Тимофею 1-е и 2-е, Титу, Филимону. - М., 2006. - 480 с. ISBN 5-901494-10-5
Мэтью Генри. Толкование на книги Нового Завета. Том 6: Галатам, Ефесянам, Филиппийцам, Колоссянам, 1-2 Фессалоникийцам, 1-2 Тимофею, Титу, Филимону, Евреям, Откровение. 2001. 405 с.