Ляшчынскія
Ляшчы́нскія (польск.: Leszczyńscy) — шляхецкі род герба «Вянява» ў Рэчы Паспалітай. Вядомы з канца XIV ст. Родавая сядзіба — Лешна (Лешчна) у Вялікай Польшчы (адсюль прозвішча). Мелі маёнткі ў Вялікай Польшчы, Сілезіі, на Валыні (у т.л. Чартарыйск, Корац), у Вялікім Княстве Літоўскім. У 1473 годзе ад імператара Фрыдрыха III атрымалі графскі тытул.
Найбольш вядомыя
- Рафал (каля 1526—1592), сын Яна. Ваявода брэсцка-куяўскі ў 1545—1550, стараста радзеёўскі ў 1550—1580, кашталян срэмскі з 1580.
- Андрэй (каля 1559—24.7.1606), сын Рафала. Ваявода брэсцка-куяўскі з 1591.
- Рафал (кастрычнік 1579 — 29.3. 1636), сын Андрэя. Кашталян вісліцкі з 1612, калішскі з 1618, ваявода белзскі з 1620.
- Рафал (?—1644), сын Рафала.
- Андрэй (1608 або 1609— 15.4.1658). Канонік кракаўскі з 1623, падканцлер каронны з 1645, біскуп хэлмскі з 1646, канцлер каронны ў 1650—1652, арцыбіскуп гнезненскі з 1653.
- Уладзіслаў (?—да 1663), сын Рафала, ваяводы белзскага. Падкаморы берасцейскі.
- Багуслаў (каля 1612—23.9.1659), сын Рафала, ваяводы белзскага. Генеральны стараста вялікапольскі з 1642, падскарбі каронны з 1650, падканцлер каронны з 1658.
- Ян (1603—1678), сын Андрэя. Кашталян срэмскі ў 1644, гнезненскі з 1644, маршалак каралевы польскай і вялікай княгіні літоўскай у 1649—51, ваявода ланчыцкі з 1653, пазнанскі з 1656, падканцлер каронны з 1659, канцлер каронны ў 1666—78, ваявода кракаўскі ў 1678.
- Пшэцлаў Павел (15.8.1605—1670), сын Андрэя. Кашталян наклаўскі з 1642, срэмскі з 1644, ваявода дорпацкі з 1658.
- Вацлаў (15.8.1605—1.4.1666), сын Андрэя. Каралеўскі сакратар з 1630, канонік кракаўскі і схаластык ланчыцкі з 1633, пробашч ланчыцкі з 1640, рэферэндар каронны і пробашч плоцкі з 1643, біскуп вармінскі з 1644, арцыбіскуп гнезненскі з 1658.
- Вацлаў (паміж 1632 і 1638—1688), сын Уладзіслава. Ваявода падляшскі з 1673.
- Багуслаў (каля 1645—да 3.10.1691), сын Багуслава. 3 1658 ксёндз, канонік кракаўскі з 1665, біскуп луцкі з 1688.
- Рафал Вацлаў (1650—30.1.1703), сын Багуслава. Каронны падстолі з 1676, стольнік з 1677, крайчы з 1678, вялікі харужы з 1683, ваявода калішскі з 1685, пазнанскі з 1687, ваявода ланчыцкі і генеральны стараста велікапольскі з 1692, вялікі падскарбі каронны з 1702.
- Станіслаў (20.10.1677 — 23.2.1766), сын Рафала Вацлава, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
Літаратура
Спасылкі
|
|