Ляадунскі паўвостраў — паўвостраў у паўночна-ўсходняй частцы Кітая (правінцыя Ляанін) паміж Ляадунскім і Заходне-Карэйскім залівамі Жоўтага мора.
Даўжыня 225 км, шырыня ад 80 да 130 км. Берагі паўвострава роўныя, у яго паўднёва-заходняй частцы на паўвостраве Гуаньдун — рыясавага тыпу.
Ландшафты паўвострава — ўзгорыстыя раўніны і нізкагор'і вышынёй да 1132 м (гара Буюньшань), лясы і хмызнякі.
На паўднёвым ускрайку паўвострава размешчаны буйны горад і порт Далянь.
Літаратура