Ляадунскі заліў — унутраны заліўЖоўтага мора, з'яўляецца паўночнай часткай Бахайскага заліва. Размешчаны паміж кантынентам і Ляадунскім паўвостравам. Уразаецца ў сушу на 220 км, шырыня пры ўваходзе — 175 км. Глыбіня змяняецца ад 10 да 50 м Прыліўы няправільныя паўсутачныя, велічынёй 4,4 м.
Абмывае берагі кітайскіх правінцый Хэбэй і Ляанін. На паўночным усходзе заліва размешчаны порт Інкоу.