Лютэранскія могілкі — зніклыя могілкі г. Мінска, якія дзейнічалі да 1970-х гг. у раёне нямецкага прадмесця Мінска на вул. Нямецкай (раён цяперашняй вул. Карла Лібкнехта[1]). Вядомы таксама пад назвай «Нямецкія»[2]. На могілках з 1846 г. дзейнічала царква Св. Мікалая, якая не захавалася да цяперашняга часу[3]. У сярэдзіне 1970-х гг. знішчаны, на іх месцы заснаваны сквер, цяпер вядомы як Лютэранскі, а частка пахаванняў перанесена ў іншыя месцы[4].
У маі 2016 г. падчас будаўніцтва трасы частка сквера была знішчана. Пры гэтым выкапаныя косці, помнікі і крыжы, згодна паведамленням СМІ, былі адвезены на Паўночны палігон пабытовага смецця[5][6][7][8]. У адказ на пратэсты мінчан і лютэранскай абшчыны г. Гродна ў канцы мая характар работ змяніўся і знойдзеныя чалавечыя астанкі пачалі адпраўляць у крэматорый[9].
Зноскі
Спасылкі
Гл. таксама
|
---|
Дзеючыя | |
---|
Абмежавана дзеючыя | |
---|
Закрытыя | |
---|
Знішчаныя | |
---|
- 1Па-за межамі горада
- 2Адноўлены як мемарыял
|