Брылеўскія могілкі, таксама вядомыя пад назвай «Брылевічы» і «Дружба» — могілкі ў Мінску, займаюць невялікую прастору, закрытую паміж дзвюма будоўлямі і тэрыторыяй праваслаўнай царквы, на праспекце Дзяржынскага і праспекце Газеты «Праўда». Адзіны доступ — праз браму з праспекта Газеты «Праўда». Раней належалі зніклай вёсцы Брылевічы.
Гісторыя
Год адкрыцця дакладна не вядомы. Пахаванні на гэтым месцы з’явіліся ў XI—XII стагоддзях, пра што сведчаць захаваныя дрыгавіцкія курганы. У 1964 годзе вёскі Рылоўшчына і Брылевічы былі аб’яднаны і пераназваны ў вёску Дружба[1]. У 1980 годзе могілкі закрытыя з дазволам падхавання да сваякоў[2]. Плошча — 0,5179 гектара; колькасць пахаванняў — больш за 300[2]. У 1985 годзе вёска Дружба ўвайшла ў склад горада разам з могілкамі.
Да 2009 года могілкі былі вядомыя пад назвай «Дружба»[3].
Апісанне
Як і многія іншыя старыя могілкі Мінска, «Брылевічы» ўяўляюць сабой спалучэнне савецкіх і праваслаўных тыпаў пахавання.
На Брылеўскіх могілках знаходзіцца вялікая колькасць пахаванняў ХІХ — 1-й паловы ХХ ст. У адрозненне ад некаторых іншых старых могілак, магілы дасавецкай і ранняй савецкай эпохі не сканцэнтраваны ў пэўным месцы, а раскіданы сярод савецкіх пахаванняў. Многія з такіх старых магіл кінуты, некаторыя даглядаюцца валанцёрамі, некаторыя сталі ахвярамі вандалізму[4]. Многія пахаванні аб’яднаны некалькімі распаўсюджанымі прозвішчамі, што не з’яўляецца рэдкасцю для вясковых могілак.
Галерэя
-
Від на могілкі з пр-та Газеты "Праўда".
-
Надпіс на магільным помніку ХІХ ст. неразборлівы, але бачна лічба "1840".
-
Магіла 1894 г.
-
Магільны помнік 1915 г., скінуты вандаламі з узгорку.
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Дзеючыя | |
---|
Абмежавана дзеючыя | |
---|
Закрытыя | |
---|
Знішчаныя | |
---|
- 1Па-за межамі горада
- 2Адноўлены як мемарыял
|