Лю́мен (лм, lm) — адзінка вымярэння светлавога патоку ў СІ.
Адзін люмен роўны светлавому патоку, выпусканаму пунктавай ізатропнай крыніцай, з сілай святла роўнай адной кандэле, у целавы кут, велічынёй у адзін стэрадыян (1 лм = 1 кд•ср). Поўны светлавы паток, ствараны ізатропнай крыніцай, з сілай святла адна кандэла, роўны 4 π {\displaystyle 4\pi } люменам.
Звычайная лямпа напальвання магутнасцю 100 Вт пры напружанні 220 В стварае светлавы паток, роўны, прыкладна, 1300 лм. Кампактная лямпа дзённага святла магутнасцю 26 Вт пры напружанні 220 В стварае светлавы паток, роўны, прыкладна, 1600 лм.
Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюцца з дапамогай стандартных прыставак СІ.