Лудольф Бакхёйзен (нідэрл. Ludolf Backhuysen;28 снежня 1630, Эмдэн, Усходняя Фрызія — 7 лістапада 1708, Амстэрдам) — нідэрландскі мастак. Разам з Вілемам ван дэ Велдэ лічыцца самым вядомым мастаком-марыністам Галандыі. Пісаў таксама карціны на біблейскія сюжэты.
Біяграфія
Лудольф Бакхёйзен нарадзіўся 28 снежня 1630 года ў горадзе Эмдэн ва Усходняй Фрызіі. Пачынаў як каліграф. У 1650 годзе прыехаў у Амстэрдам, дзе праходзіў навучанне ў Аларта ван Эвердынгена і Хендрыка Якабса Дубельса. Пасля прысвяціў сябе маляванню мора і дасягнуў у гэтым напрамку вялікіх мастацкіх поспехаў.
Памёр у Амстэрдаме 7 лістапада 1708 года, пасля працяглай хваробы, і быў пахаваны ў Вестэркерку. Яго ўнук і цёзка, Лудольф Бакхейзен Малодшы (1717—1782), спачатку быў купцом, потым вайскоўцам і, нарэшце, прысвяціў сябе жывапісу.
Зноскі
- ↑ Ludolf Bakhuizen
- ↑ а б Ludolf Backhuysen // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Ludolf Bakhuizen // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|