У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Лойкі.
Аграгарадок
Лойкі Адміністрацыя гміны (?)
Лойкі на карце Беларусі ±
|
|
Ло́йкі[1] (трансліт.: Lojki, руск.: Лойки) — аграгарадок у Беларусі, у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Сапоцкінскага сельсавета.
Да 2002 года цэнтр Лойкаўскага сельсавета[2].
Геаграфія
Знаходзіцца за 16 км у напрамку на поўнач ад горада Гродна[3].
Насельніцтва
- 1999 год — 471 жыхароў, 172 двары[3].
Славутасці
У 1921 годзе Лойкі сталі цэнтрам гміны Баля Вялікая ў Аўгустоўскім павеце Беластоцкага ваяводства Польскай рэспублікі. Тады ў Лойках быў пабудаваны будынак адміністрацыі гміны (1927 г.) у стылі неабарока (польскі нацыянальны стыль, варыянт мадэрну)[4].
Падчас Другой сусветнай вайны ў будынку размяшчался нямецкая камендатура. У пасляваенныя часы там размяшчаліся школа, амбулаторыя і аптэка.
У 2015 годзе будынак выставіў на аўкцыён Сапоцкінскі сельсавет за $ 25 000. У 2016 годзе яго набыў прыватны ўласнік, але праз два гады — у 2018 годзе ён адмовіўся ад ідэі і выставіў яго на продаж. Новая цана будынка была $ 70 000. Такую суму ўласнік абгрунтаваў тым, што правёў некаторыя работы: заліў сцяжку на падлозе, правёў электрычнасць, ваду і каналізацыю[5].
У лютым 2024 года будынак зноў выставілі на продаж. Гэтым разам яго ацэньваюць у $ 68 500. Увесь час у левай частцы будынка жыве сталая жанчына.
Не ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей[6].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|