Сфера навуковых інтарэсаў Леаніда Лаўрэша — краязнаўства і гісторыя прыродазнаўчых навук на Беларусі. Навуковая зацікаўленасць гісторыяй Лідчыны тычыцца шырокага часавага дыяпазону — ад першабытнасці да часоў Заходняй Беларусі (1921—1939). Асобна цікавіцца еўрапейскімі падзеямі канца XIV — пачатку XV стагоддзяў, якія закранулі Лідчыну. Быў удзельнікам творчага калектыву ГрДУ імя Я. Купалы, які па заданні Інстытута гісторыіНАНБ выконваў навукова-даследчую работу па канфесійнай гісторыі Беларусі XIX ст.[2]
Публікуецца з 2000 года. Першыя артыкулы былі вынікам вандровак па Лідчыне, падчас якіх у в. Ішчална быў знойдзены дзейны сонечны гадзіннік (мусіць адзіны ў Беларусі), а ў в. Бабры — раней неапісаны камень-следавік.[2]
Выказаў уласную гіпотэзу пра месца заключэння Востраўскага пагаднення (1392). Распрацоўваў тэму удзелу англійскіх арыстакратаў, персанажаў Уільяма Шэкспіра — Генры Ланкастэра, Генры Персі Хотспура, Джона Бафорта і іншых, у вайне Тэўтонскага ордэна супраць Вялікага княства Літоўскага. Пісаў пра адбітак войнаў і паўстанняў у XIX ст. — вайны 1812 года, паўстанняў 1830—1831 і 1863—1864 гадоў, у гісторыі Лідчыны. Звяртаецца і да пытанняў эканамічнай гісторыі Ліды і Лідчыны. Рэканструяваў раней невядомыя моманты з гісторыі многіх паселішч Лідчыны. Частка артыкулаў Леаніда Лаўрэша прысвечана і архітэктурным помнікам, архітэктуры готыкі і рамантызму на Лідчыне.[2]
Распрацоўвае канфесійную гісторыю Лідчыны, аўтар артыкулаў пра асобныя прыходы, храмы і капліцы. Зрабіў уклад у царкоўнае краязнаўства. Пры гэтым, мабыць першым у Беларусі, заняўся царкоўным краязнаўствам уніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы. У кнізе «Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне» (2012) паказаў у кантэксце аналагічных усходнееўрапейскіх працэсаў царкоўна-рэлігійныя працэсы на Лідчыне ў XVI—XX ст., апісаў адбітак стварэння, дзейнасці і ліквідацыі ўніяцкай царквы ў Беларусі на гісторыі Лідчыны. Кніга заснавана на багатым факталагічным матэрыяле, з апублікаваннем дакументаў у Дадатках. Прэзентацыя кнігі выклікала пэўны рэзананс[2].
Даследуе гісторыю прыродазнаўчых навук у Беларусі. Асобная сфера даследаванняў Леаніда Лаўрэша ў гэтай галіне — астраномія, ёй прысвечаны шэраг артыкулаў і кніга нарысаў «І зорнае неба над галавой…» (2013)[2].
Прафесар Святлана Марозава лічыць, што кніга Лаўрэша «Маламажэйкаўская царква» — не звыклы краязнаўчы нарыс: «Чым далей чытаеш, тым больш разумееш веліч і трагізм нашай мінуўшчыны… Пасля адкрыццяў, якія зрабіў аўтар кнігі, пра Мураванку можна складаць вершы і пісаць ледзь не дэтэктыўныя раманы. … Старонка за старонкай мы гартаем кнігу гісторыі Маламажэйкаўскай царквы даўжынёй у 500 год. Мы знаёмімся з падзеямі і людзьмі: уладальнікамі Мажэйкава, „калятарамі“ царквы (дабрадзеямі і самадурамі), са шматлікімі прэтэндэнтамі на сам храм і яго маёмасць, рэліквіі, землі. З дзяржаўнымі мужамі і мясцовымі чыноўнікамі, ад якіх залежаў лёс храма. Перад намі праходзіць цэлы шэраг прадстаўнікоў духоўнага саслоўя: ад вышэйшых царкоўных іерархаў да шараговых святароў. Дарэчы, Лаўрэш аднавіў імёны ўсіх настаяцеляў храма, пачынаючы з сярэдзіны XVII ст.»[4]
У 2017 годзе выйшла кніга «Шэпт пажоўклых старонак. Лідчына ў люстэрку прэсы. 1900—1939 гг.». Прафесар Аляксандр Смалянчук адзначыў, што кніга «ў пэўным сэнсе ўнікальная. Гэта свайго роду хроніка мінулага Ліды, складзеная карэспандэнтамі шматлікіх газет і часопісаў, у якой адлюстравалася жыццё горада і наваколляў у першае саракагоддзе XX ст … [Кніга] дазваляе зазірнуць у малавядомыя старонкі гісторыі горада і наваколляў у апошнія гады існавання Расійскай Імперыі, у часы ваенных выпрабаванняў, якія працягваліся для Лідчыны доўгія 7 гадоў — з 1914 да 1921 года. Шмат месца ў кнізе займае хроніка горада міжваеннага перыяду, калі Ліда знаходзілася ў складзе Польскай Рэспублікі. Гэтыя старонкі прыцягваюць асаблівую ўвагу ў сувязі з тым, што ў ранейшыя часы гэты перыяд гісторыі звычайна адпраўлялі ў забыццё. Кніга заканчваецца падзеямі, у якіх адчувальны подых Другой сусветнай вайны…»[5].
У 2021 годзе ў Варшаве ў выдавецтве Poligraf выйшаў пераклад «Шэпта …» на польскую мову. У польскім выданні гісторыя Ліды распавядаецца з 1921 да 1939 года і замест храналагічнага выкладання гісторыі горада, як у беларускай версіі, польская версія перапрацавана па тэматычным прынцыпе[6].
100-годдзю БНР прысвечана біяграфія генерала ад інфантэрыі і міністра абароны БНР Кіпрыяна Кандратовіча. Хабілітаваны доктар з універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні Дарота Міхалюк у прадмове да кнігі, сярод іншага напісала: «На стагоддзе абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў рукі чытача патрапляе біяграфія генерала Кіпрыяна Кандратовіча … Вяртанне на старонкі гісторыі гэтай постаці адбылося дзякуючы пісьменніку і гісторыку Леаніду Лаўрэшу, які ўжо каля дваццаці гадоў даследуе лёс генерала і публікуе працы пра яго жыццё. Ягонай заслугай з’яўляецца адшуканне магілы генерала, пахаванага каля царквы ў Воранаве. … Праца мае высокую навуковую каштоўнасць, бо падмацавана дакументамі і добра напісана. … Аўтар не толькі з захапленнем праводзіць нас праз жыццё генерала Кіпрыяна Кандратовіча, але таксама дзеліцца з чытачом этапамі сваіх пошукаў і даследаванняў і паказвае, якой надзвычай захапляльнай можа быць праца гісторыка»[7].
У 2020 г. выйшла кніга «Шпацыры па старой Лідзе». Доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч лічыць, што кніга гэта плён шматгадовай працы лідскага пісьменніка і краязнаўца Леаніда Лаўрэша, «працы архіўнай, гістарыяграфічнай, але таксама і даследчыцка-палявой, менавіта, апытання сталых жыхароў горада пра падзеі XX ст. Строга падыходзячы да справы, тут не зусім пасуе слова „краязнаўства“ як да кнігі, так і да яе аўтара, бо яно асацыіруецца з аматарствам. Больш дакладным будзе акрэсленне „рэгіянальная гісторыя“, бо мы маем выкладзенае ў папулярнай форме навуковае даследаванне. Кніга Лаўрэша — як вяршыня айсберга, менавіта яго частка, найбольш відочная і даступная для людскога ўспрымання. Па-за полем зроку застаецца „падводная“ частка — нашмат большая як па працягласці, так і па аб’ёму праробленай працы. Каштоўнасць кнігі менавіта ў тым, што яна ўяўляе сабой прадукт гістарычнага даследавання, даведзены да канцавой мэты — масавага чытача. Але яна — не прадукт масавай культуры. Напісаная добрай выразнай мовай ў апоры на грунтоўным крыніцазнаўчым і гістарыяграфічным падмурку — кніга прэзентуе культуру прафесійную»[8].
У 2020 годзе Леанід Лаўрэш быў узнагароджаны граматай-падзякай ад Інстытута гісторыі НАН Беларусі «… за арганізацыю навукова-пошукавай работы і плённую працу на ніве краязнаўства».
У 2023 годзе ўзнагароджаны граматай-падзякай Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі «… за плённую літаратурную і краязнаўчую працу…».
У 2023 годзе выйшла кніга Леаніда Лаўрэша «Інстынкт пазнання». Аўтар прадмовы да гэтай кнігі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Святлана Лугаўцова, заўважыла: «Палітыка ў галіне адукацыі той ці іншай дзяржавы з’яўляецца ключавым фактарам, які вызначае яе дынаміку: прагрэсіўны рух або стагнацыю. Разам з тым пытанням развіцця адукацыі ў беларускай гістарыяграфіі традыцыйна надавалася менш увагі, чым аналізу палітычных і эканамічных праблем. Новая праца Леаніда Лаўрэша „Інстынкт пазнання“ ў значнай меры закрывае гэтую лакуну. У ёй паслядоўна разглядаецца гісторыя адукацыі ў Лідзе з сярэдзіны XVIII стагоддзя да канца 30-х гадоў ХХ стагоддзя»[9].
Шэраг публікацый Л. Лаўрэша прысвечана рэчавым, вусным, пісьмовым і выяўленчым крыніцам рэгіянальнай гісторыі, у т.л. каменным магілам, камяням-следавікам, паданням, малюнкам, паштоўкам і фотаздымкам.[2]
Аўтар 17 кніг (гл. спіс ніжэй) і каля 400 артыкулаў. Сталы аўтар газеты «Наша слова», часопіса «Лідскі летапісец», «Маладосць», «Гістарычны альманах» і розных навуковых зборнікаў.
Удзельнік многіх навуковых гістарычных канферэнцый і круглых сталоў, дзе выступае па лідскай тэматыцы[10].
Ацэнкі
Як заўважыла доктар гістарычных навук Святлана Марозава, краязнаўчымі даследаваннямі Л. Лаўрэш робіць значны ўклад у пашырэнне ведаў пра гісторыю Лідчыны, пазнанню яе месца і значнасці ў еўрапейскім гістарычным кантэксце[11].
У артыкуле пра Маламажэйкаўскую царкву на сайце «Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ», Леанід Лаўрэш характарызаваны як «…даследчык і пісьменнік, знакаміты краязнаўца Лідчыны і аўтар кнігі пра Маламажэйкаўскую царкву-крэпасць»[12].
Лаўрэш Л. Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне; пад рэд. С. В. Марозавай. Полацк: Грэка-каталіцкая парафія Святамучаніка Язафата ў г. Полацку, — 2012. — 128 с.
Лаўрэш Л. Генерал Кіпрыян Кандратовіч (Дзеячы Беларускай Народнай Рэспублікі). Ліда, — 2007. — 43 с.
Лаўрэш Л., Круцікаў У. Ліда на старых малюнках, паштоўках, фотаздымках. Ліда, — 2001. — 108 с.
Ліда раскрывае таямніцы неахвотна: дзе і што шукаць у Лідзе // Наша слова.pdf . 2023. 18 кастрычніка.
Лідскі след Уладзіслава Вярыгі // Наша слова.pdf. 2023. 16 жніўня.
Маёнтак Падварышкі і суседнія Гайцюнішкі // Наша слова.pdf. 2023. 9 жніўня; 16 жніўня 23 жніўня.
Яшчэ раз пра «Ліду Тэадора Нарбута» // Наша слова.pdf. 2023. 25 ліпеня.
Знаходка пахавання вялікага князя ВКЛ і караля Аляксандра і вялікіх княгінь і каралеў Лізаветы і Барбары ў 1931 г. // Наша слова.pdf. 2023. 12 ліпеня.
Пра лідскія ветраныя млыны // Наша слова.pdf. 2023. 7 сакавіка.
Крэскі да біяграфіі акадэміка Аркадзя Мігдала // Наша слова.pdf. 2023. 5 красавіка.
Гісторыя двух, амаль што аднатыпных будынкаў у Лідзе // Наша слова.pdf. 2023. 15 лютага.
Падымны рэестр шляхты Лідскага павета, 1728 г. // Лідскі Летапісец. 2022. № 3-4(99-100). С. 43-60.
Помнік па Алаізе Пашкевіч // Наша слова.pdf. 2023. 19 красавіка.
Ражанка // Наша слова.pdf. 2023. 14 чэрвеня.
Гісторыя двух, амаль што аднатыпных будынкаў у Лідзе // Лідскі Летапісец. 2023. № 1(101). С. 61-65.
260 гадоў бульбе на Лідчыне // Лідскі Летапісец. 2023. № 1(101). С. 21-23.
Гарадское самакіраванне Ліды ў другой палове XIX ст.// Лідскі Летапісец. 2023. № 1(101). С. 44-52.
Лідскія прывілеі ў архіве Лідскага магістрата, 1785 г. // Лідскі Летапісец. 2022. № 3-4(99-100). С. 42.
Шымка Мацкавіч, яго нашчадкі і перадумовы будаўніцтва Маламажэйкаўскай царквы // Лідскі Летапісец. 2022. № 3-4(99-100). С. 61-69.
2022
Уніяцка-праваслаўныя дыспуты ў п’есах школьных езуіцкіх тэатраў (першая палова XVII ст.) // Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў : зборнік навуковых артыкулаў. Мінск. 2022. Вып. 3. С. 175—178.
Спіс былых сяброў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў // Нясвіжскія каеты. 2022. № 9. С. 18-23.
Страчаная цывілізацыя: Маёнтак Вялікае Мажэйкава // Новы Замак. 2022. № 11. С. 206—228.
Лідскія пісьменніцы XVIII—XIX ст. // Ад лідскіх муроў. 2022. № 10. С. 478—490.
Гісторыя маёнтка Востраў // Гісторыка-культурная спадчына Лідчыны. Зборнік навуковых артыкулаў. Мінск, 2022. С. 39-45.
Новае пра генерала Яўгена фон Гротэ дэ Буко // Лідскі Летапісец. 2022. № 1-2. С. 28-29.
Жалудок і палац Чацвярцінскіх // Лідскі Летапісец. 2022. № 1-2. С. 32-38.
Лідскія Хрулі герба «Праўдзіч» // Герольд Litherland. 2022. № 23. С. 145—150.
260 гадоў беларускай бульбе // Наша слова.pdf. 2022. 9 лістапада.
Лідскія камуністы ў данясеннях канфідэнта Чорнага (1932—1937) // Homo Historicus 2022. Гадавік антрапалагічнай гісторыі. Мінск, 2022. С. 200—218.
Падымны рэестр шляхты Лідскага павета, 1728 г. // Лідскі Летапісец. 2022. № 3-4. С. 43-60.
Шымка Мацкавіч, яго нашчадкі і перадумовы будаўніцтва Маламажэйкаўскай царквы // Лідскі Летапісец. 2022. № 3-4. С. 61-69.
Лідскія прывілеі ў архіве Лідскага магістрата, 1785 г. // Лідскі Летапісец. 2022. № 3-4. С. 42.
2021
Шчучыншчына // Наша Слова. 2021. 27 студзеня.
Адукацыя ў Лідзе, 1920-1930-я гады // Маладосць. 2021. № 2. С. 92-109.
Кароткі ўспамін пра Ларысу Канчэўскую // Наша Слова. 2021. 24 сакавіка.
Ганна Патоцкая, пісьменніца, мемуарыстка, мастак // Наша Слова. 2021. 14 красавіка.
Ваверка і род Клаўсуцяў на Лідчыне // Лідскі Летапісец. 2021. № 1. С. 18-28.
Бальтазар Калясінскі, Аніцэт Рэніер і Каятан Дарашкеіч // Лідскі Летапісец. 2021. № 1. С. 37-44.
Новае пра лепшага лідскага гісторыка XX ст. Міхала Шымялевіча // Лідскі Летапісец. 2021. № 1. С. 15-17.
Палац у Жалудку // Наша Слова. 2021. 15 ліпеня; 22 ліпеня.
Дом інжынера Мінейкі ў Дзікушках // Наша Слова. 2021. 12 жніўня.
Сяклюцкія і маёнтак Стрэліца на Лідчыне // Наша Слова. 2021. 9 верасня; 16 верасня.
Архівы і зборы маёнткаў Ішчална і Вялікае Мажэйкава // XVI Гарадзенскія навуковыя чытанні «Скарбы гарадзенскіх калекцый». Гродна, 2021. С. 46-54.
Фундатар Маламажэйкаўскай царквы Шымка Мацкавіч і яго нашчадкі // Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава: зб. навук. арт. / ГрДУ імя Янкі Купалы. Гродна: ГрДУ, 2021. С. 299—305.
Пошта на Лідчыне // Маладосць. 2021. № 6. С. 97-104.
Прыход у Мыто // Лідскі Летапісец. 2021. № 2. С. 19-29.
Урады, ураднікі і старасты лідскія // Лідскі Летапісец. 2021. № 2. С. 30-54.
Новае пра лідскі фарны касцёл, замак і абразы пэндзля Смуглевіча // Лідскі Летапісец. 2021. № 2. С. 55-58.
Прыход у Ракавічах // Лідскі Летапісец. 2021. № 3-4. С. 32-41.
Стары дом паміж сучасным Ліцэем № 1 і Еўраоптам // Лідскі Летапісец. 2021. № 3-4. С. 74.
Новае пра цэрквы Лідчыны ў другой палове XIX — першай палове XX стст. // Лідскі Летапісец. 2021. № 3-4. С. 42-51.
Новае пра Тэадора Нарбута і яго сям’ю // Лідскі Летапісец. 2021. № 3-4. С. 52-59.
Страчаная цывілізацыя. Гістарычныя хронікі: Маёнтак Ішчална // Новы замак. 2021. Вып. 10. С. 179—200.
«На жаль, у нас не водзяцца гэтыя звяркі…» Якая армія прынесла ў Беларусь тараканаў? // Наша Гісторыя. 2020. № 5. С. 89-91.
Браніслаў Друцкі-Падбярэскі. Да 130-тых угодкаў з дня нараджэння // Лідскі Летапісец. 2020. № 1. С. 19-20.
Паўстанцы і маёнткі // Маладосць. 2020. № 9. С. 94-100.
Зноў пра святароў і царкву ў Малым Мажэйкаве // Лідскі Летапісец. 2020. № 1. С. 21-31.
Ксёндз Юзаф Бародзіч і яго успаміны, датычныя Ліды // Лідскі Летапісец, 2020. 1. С. 76-80.
Успаміны ўніятаў-пакутнікаў // АСОБА І ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Вып. 9. Уклад.: Д. Кандакоў, А. Фядута. Мінск. 2020. С. 246—248.
Тадэвуш Іваноўскі, яго сям’я і ягоныя ўспаміны // АСОБА І ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Вып. 9. Уклад.: Д. Кандакоў, А. Фядута. Мінск. 2020. С. 57-59.
Маршалкі Лідскага павета // Лідскі Летапісец. 2020. № 2. С. 13-19.
Бердаўка // Лідскі Летапісец. 2020. № 2. С. 20-30.
Прыход у Лебядзе // Лідскі Летапісец. 2020. № 2. С. 31-45.
Новае пра лідскі фарны касцёл і замак // Наша Слова. 2020. 3 чэрвеня.
Лідчына ў XIV стагоддзі // Лідскі Летапісец. 2020. № 3. С. 14-32.
Ольжава // Лідскі Летапісец. 2020. № 3. С. 33-43.
Другі Вацлаў Ластоўскі // Лідскі Летапісец. 2020. № 4. С. 20-21.
Леанард Іваноўскі, тайны дарадца і ганаровы грамадзянін Ліды // Лідскі Летапісец. 2020. № 4. С. 72-79.
Апошні беларускі базыльянін XIX ст. // Наша Слова. 2019. 10 ліпеня.
Яшчэ раз пра Летаўта // Наша Слова. 2019. 24 ліпеня.
Алена Іваноўская // Маладосць. 2019. № 8. С. 20-33.
Зноў пра апошняга беларускага базыльяніна а. Кірыла Летаўта // Наша Слова. 2019. 28 жніўня.
Грэка-каталіцкі епіскап Галаўня // Наша Слова. 2019. 16 кастрычніка.
Новае з гісторыі ўніяцкай царквы на Лідчыне: царква ў Дзікушках і прыватнаўласніцкія капліцы ў Вялікім Мажэйкаве і Красулях // Лідскі летапісец. 2019. № 2. С. 37-40.
Прыход у Радзівонішках // Лідскі летапісец. 2019. № 2. С. 41-53.
Астраномія ў Лукішскай турме // Наша Слова. 2019. 27 лістапада.
Лідчына да XIV стагоддзя // Лідскі летапісец. 2019. № 3. С. 16-34.
Касцёл на крыві // Лідскі летапісец. 2019. № 3. С. 8.
Пра трываласць беларускай рэлігійнай традыцыі // Слонімскі край. 2019. № 10. С. 14-15; № 11. С. 12-14.
Неаунія ў Дзікушскай царкве Лідскага павета ў 1925 г. // Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў. Варшава, 2019. № 5. С. 78-90.
Амброзі Кастравіцкі // Лідскі летапісец. 2019. № 3. С. 49-52.
Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць // Новы Замак. 2019. № 8. С. 194—212.; 2020. № 9. С. 180—219.
Пра Фелікса Стацкевіча. Да 140-годдзя з дня нараджэння // Лідскі Летапісец. 2019. 4. С. 11-15.
Сайту «Павет» — 20 гадоў // Лідскі Летапісец. 2019. 4. С. 7.
LIDA einst und jetzt // Лідскі Летапісец. 2019. 4. С. 43-61.
Сабакінцы // Лідскі Летапісец. 2019. 4. С. 22-42.
2018
Генералы БНР // Наша Слова. 2018. 31 студзеня.
Дом Юрыя Іваноўскага ў Галавічполі, пабудаваны па праекце архітэктара Лявона Вітан-Дубейкаўскага // Наша Слова. 2018. 2 траўня.
Трошкі пра Кастуся Езавітава // Наша Слова. 2018. 16 траўня.
Кастусь Езавітаў і Кіпрыян Кандратовіч: крэскі да біяграфій // Лідскі Летапісец. 2018. № 1. С. 13-15.
Лідская адукацыя на пачатку XX стагоддзя // Маладосць. 2018. № 10. С. 117—125.
Дыспуты паміж уніятамі і праваслаўнымі ў школьных тэатрах першай паловы XVII ст. // Наша Слова. 2018. 14 лістапада.
Яшчэ раз пра караля Андоры // Лідскі Летапісец. 2018. № 1. С. 37-50.
Новае пра лідскую чыгунку // Лідскі Летапісец. 2018. № 2. С. 32-38.
Прыход у Турэйску // Лідскі Летапісец. 2018. № 2. С. 20-28.
Гісторык у высылцы: да біяграфіі Міхала Шымялевіча // АСОБА І ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Вып. 8. Уклад.: А. Фядута. Мінск, 2018. С. 136—139.
Рок плывёт над Лидой (Воспоминания Владимира Крушевского) // АСОБА І ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Вып. 8. Уклад.: А. Фядута. Мінск, 2018. С. 254—256.
Прыход ў Жыжме // Лідскі Летапісец. 2016. № 3. С. 20-25.
Горад Яго Каралеўскай Мосці Ліда ў другой палове XVII і ў XVIII стагоддзях // Лідскі Летапісец. 2016. № 4. С. 28-51.
2015
Лідчына ў 1924—1929 гг. у люстэрку прэсы // Лідскі Летапісец. 2015. № 1. С. 51-67; № 2. С. 26-65.
Прыгоды Сяргея Пясецкага на Лідчыне // Маладосць. 2015. № 2. С. 148—153.
Лідскія могілкі // Наша Слова. 2015. 13 траўня.
Людвік Нарбут // АСОБА І ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Вып. 6. Уклад.: Л. Лаўрэш, А. Фядута. Мінск, 2015. С. 74-105.
Уніяцкі святар Адам Плаўскі // АСОБА І ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Вып. 6. Уклад.: Л. Лаўрэш, А. Фядута. Мінск, 2015. С. 125—132.
Пра Міхала Шымялевіча: Крэскі да біяграфіі найлепшага гісторыка горада Ліды // АСОБА І ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Вып. 6. Уклад.: Л. Лаўрэш, А. Фядута. Мінск, 2015. С. 133—165.
Пра што гавораць помнікі каля Ходараўцаў // Лідская газета. 2015. 24 чэрвеня.
Больш за 130 гадоў таму праз Ліду прайшоў першы цягнік // Лідская газета 2015. 12 жніўня.
Па справе першай беларускай школы… // Звязда. 2015. 25 жніўня.
Пачаткі беларускамоўнай адукацыі на Лідчыне // Наша Слова. 2015. 26 жніўня.
Штодзённае жыццё павятовага горада Ліда ў 1915—1918 гадах. Паводле віленскай беларускай газеты «Гоман» // Маладосць. 2015. № 8. С. 132—140.
110 гадоў таму, выйшла першая кніга па гісторыі нашага горада // Лідскі летапісец. 2015. № 3. С. 12.
Лідчына ў люстэрку прэсы, 1930—1935 гг. // Лідскі летапісец. 2015. № 3. С. 45-84.
Будынак вясковай школкі будавалі самі сяляне // Лідская газета. 2015. 2 верасня.
«Лідская рэвалюцыя» 1936 г. у люстэрку прэсы // Лідскі Летапісец. 2014. № 4. С. 47-62.
Лідскія цэрквы да 1939 г. // Лідскі Летапісец. 2014. № 4. С. 63-79.
Жыццё святара Адама Плаўскага // Актуальныя праблемы гістарычнай навукі і адукацыі: зб. навук. арт. Гродна, 2014. С. 54-64.
2013
Паўстанне 1863 года на Лідчыне. Перад паўстаннем // Лідскі Летапісец. 2013. № 1. С. 40-58.
Ліда на старых выявах. Замак у 1915—1918 гг. // Лідская газета. 2013. 5 студзеня; 12 сакавіка.
Аляксандра Нарбут: жанчына-акадэмік у XVIII стагоддзі // Через гендерное равенство — к участию в общественной и политической жизни общества: материалы II Республиканской научн.-практ. конф. 15 июня 2012 г. / Мозырь, 2012. С. 177—179.
Каменныя магілы і камяні-следавікі Лідчыны. // Запісы таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага. Вып. 1. Мінск, 2013. С. 34-41.
Паўстанне 1863 г. на Лідчыне. Перад паўстаннем // Наша Слова. 2013. 23 студзеня; 30 студзеня; 6 лютага; 13 лютага; 20 лютага.
Паўстанне 1863 г. на Лідчыне. За нашу і вашу свабоду // Наша Слова. 2013. 13 сакавіка; 20 сакавіка; 27 сакавіка; 3 красавіка; 10 красавіка
Яўген фон Гротэ дэ Буко — першы кіраўнік беларускага руху ў Лідзе // Наша Слова. 2013. 20 сакавіка
Гайцюнішкі // Маладосць 2013. № 2. С. 114—118.
Фарны касцёл у Лідзе: да 690-годдзя заснавання Ліды // Наша вера. 2013. № 4. С. 12-15.
Пасля паўстання // Паўстанне 1863 г. на Беларусі і Кастусь Каліноўскі. Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі (Менск, 23 сакавіка 2013 г.). Мінск, 2013. С. 5-12.
Горад на старых выявах. Замак у 1920—1930 гадах // Лідская газета. 2013. 18 красавіка
Паўстанне 1863 г. на Лідчыне. Заканчэнне, вынікі і наступствы // Наша Слова. 2013. 12 чэрвеня; 19 чэрвеня.
Ліда на старых выявах. Рыначная плошча // Лідская газета. 2013. 8 чэрвеня; 5 ліпеня.
Вайна 1812 г. на Лідчыне // Мірскі замак у кантэксце падзелаў Рэчы Паспалітай і вайны 1812 г. Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі (г.п. Мір, 16 чэрвеня 2012 г.). Мінск, 2013. С. 127—141.
Ліда на старых выявах. Вуліца Віленская (зараз — Савецкая) // Лідская газета. 2013 20 ліпеня; 8 жніўня.
Жыццё павятовага горада Ліда ў 1906—1912 гг.: па матэрыялах віленскіх газет «Kurier Litewski» і «Kurier Wilenski» // Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Працоўныя матэрыялы. Т. 2. Kaunas, 2013. С. 95-97.
Калантаі і Зельзін // Маладосць. 2013. № 7. С. 124—131.
Віктар Басяцкі // Наша Слова. 2013. 21 жніўня.
Паўстанне 1863 г. на Лідчыне. За нашу і вашу свабоду // Лідскі Летапісец. 2013. № 2. С. 48-73.
Калонія дзяржаўных дамоў у Лідзе (1920-я — 1930-я гг.) // Лідскі Летапісец. 2013. № 2. С. 74-78.
Сябар ТБШ Міхал Шымялевіч // Наша Слова. 2013. 18 верасня.
Ліда на старых выявах. Вуліца Каменская (зараз — Ленінская): якой яна была? // Лідская газета. 2013. 3 кастрычніка; 12 лістапада.
Царква ў Мураванцы // Лідскі Летапісец. 2013. № 3. С. 75-103.
Пра галоўнага лідскага боўдзілу XX ст. // Лідскі Летапісец. 2013. № 4. С. 73-74.
Лідскія касцёлы. Фарны касцёл, касцёл Піяраў, Кармеліцкі касцёл // Лідскі Летапісец. 2013. № 4. С. 36-54.
Род Путкамераў // АСОБА і ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Вып. 5. 2013. С. 302—313.
2012
Размова са старым шляхціцам // Наша Слова. 2012. 18 студзеня; 25 студзеня; 1 лютага; 8 лютага; 15 лютага.
Праўду ў яміну не закапаеш, або шукайце і знойдзеце // Маладосць. 2012. № 2. С. 96-100.
Касцёл у Начы // Наша Слова. 2012. 4 красавіка.
Гісторыя чыгункі на Лідчыне // Лідскі Летапісец. 2012. № 1. С. 30-39.
Размова са старым шляхціцам // Лідскі Летапісец. 2012. № 2. С. 51-61.
Сляды герояў Шэкспіра ў Беларусі і на Лідчыне // Лідская газета. 2012. 10 красавіка
Гісторыя чыгункі на Лідчыне // Наша Слова. 2012. 10 траўня; 16 траўня.
Вайна 1812 г. у Літве і на Лідчыне // Наша Слова. 2012. 13 чэрвеня; 20 чэрвеня; 27 чэрвеня; 4 ліпеня 2012.
Таямнічыя замкі Лідчыны // Маладосць. 2012. № 6. С. 97-100.
Вітольд Карлавіч Цэраскі // Гістарычны альманах. Т. 17. 2011. С. 101—124.
Пагадненне 1392 г. у Востраве пад Лідай // Лідская газета. 2012. 11 верасня.
След старадаўняга палаца ў Дайнаве // Лідская газета. 2012. 6 кастрычніка.
Гісторыя чыгункі на Лідчыне // Сучасны стан беларускага краязнаўства і валанцёрскі рух. Матэрыялы Рэспубліканская навукова-практычнай канферэнцыі 16 красавіка 2012 г. Мінск, 2012. С. 173—186.
Ліда на старых выявах // Лідская газета. 2012. 1 лістапада.
Аляксандра Нарбут: жанчына-акадэмік // Лідская газета. 2012. 13 лістапада
Вайна 1812 г. у Літве і на Лідчыне // Лідскі Летапісец. 2012. № 3. С. 29-48.
Ліда на старых выявах. Замак на пачатку XX ст. // Лідская газета. 2012. 15 снежня.
Пачатак будаўніцтва гімназіі імя гетмана Караля Хадкевіча ў Лідзе // Лідскі Летапісец. 2012. № 4. С. 32-36.
2011
Антоні Гарэцкі: забыты паэт // Наша Слова. 2011 2 лютага.
Funkcjonalizm w lidzkiej architekturze // Ziemia Lidzka. 2011. № 2.
Паўстанне 1830—1831 гг. // Наша Слова. 2011. 11 траўня; 18 траўня; 25 траўня; 1 чэрвеня; 8 чэрвеня.
Селішчы і гарадзішчы гістарычнай Лідчыны // Наша Слова. 2011. 6 ліпеня.
Архітэктура нацыянальнага рамантызму на Лідчыне // Наша слова. 2011. 14 верасня; 21 верасня.
«Жыў аднойчы рыцар…», або сляды герояў Шэкспіра ў старажытнай Беларусі // Маладосць. 2011. № 9. С. 121—126.
След вялікай каметы 1811 г. у сусветнай культуры // Роднае слова. 2011. № 10. С. 88-92.
Антоні Гарэцкі — забыты паэт // Ад Лідскіх муроў. № 7. 2011. С. 194—200.
Нагародавічы // Наша Слова. 2011. 7 снежня.
Аляксандра Нарбут — акадэмік Берлінскай акадэміі навук // АСОБА і ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 4. 2011. Мінск. С. 6-16.
Крыніцы для вывучэння гісторыі калоніі дзяржаўных дамоў у Лідзе (1920-я — 1930-я гг.) // Гістарычная ўрбаністыка: асновы метадалогіі і крыніцазнаўчая база: зб. навук. арт. Гродна, 2011. С. 362—366.
Дайноўскі і Радуньскі замкі гістарычнай Лідчыны. Нататкі краязнаўцы // Румлёўскія старонкі: Помнікі гісторыі, прыроды і культуры паміж турыстычнай прывабнасцю і навуковай цікавасцю: матэрыялы IV адкрытай рэгіян. навук.-практ. канф. па праблемах рэгіяналістыкі і краязнаўства «Румлёўскія чытанні» (Гродна, 18 лют. 2011 г.). Гродна, 2011. С. 39-45.
Паўстанне 1830—1831 гг. Да 180-х угодкаў // Лідскі летапісец. 2011. № 4. С. 18-28.
2010
Лідская Дайнова // Наша Слова. 2010. 2 чэрвеня.
Ксёндз Дзіянісій Хлявінскі, філамат // Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы). 2010. С. 172—175.
Гараджанін эпохі Асветніцтва (Францішак Нарвойш) // Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі гарадоў і працэсаў урбанізацыі ў Беларусі. Зборнік навуковых артыкулаў. Гродна, 2009. С. 208—214.
Ліквідацыя грэка-каталіцкай царквы на Лідчыне // Хрысціянства у гістарычным лёсе беларускага народа. Ч. 1. Гродна: ГрДУ, 2009. С. 333—339.
Царква ў Дзікушках на Лідчыне // Хрысціянства у гістарычным лёсе беларускага народа. Ч. 2. Гродна : ГрДУ, 2009. С. 311—316.
Ян Снядэцкі (1756—1830) — навуковец і асветнік гістарычнай Літвы // Гістарычны альманах. Т. 15. 2009. С. 75-88.
Аляксандра Нарбут з Ліды — акадэмік Берлінскай акадэміі навук // 3-я Нефёдаўскія чытанні. Беларускае мастацтва: гісторыя і сучаснасць. ВКЛ у гісторыі Беларусі. Т. III. Мінск. 2009. С. 120—124.
Месца заключэння Востраўскага пагаднення 1392 г. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзе заснавання горада: матэрыялы рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі (Ліда, 3 кастрычніка 2008 г.). Ліда, 2009. С. 44-48.
2008
Персанажы Шэкспіра — ў Літве. Граф Дэрбі // Наша Слова. 2008. 30 ліпеня; 6 жніўня.
Персанажы Шэкспіра — ў Літве. Генры Персі Хотспур // Наша Слова. 2008. 27 жніўня.
Персанажы Шэкспіра — ў Літве. Джон Бафорт // Наша Слова. 2008. 15 кастрычніка.
У пошуках знакамітага Вострава //Лідская газета. 2008. 11 лістапада.
Месца заключэння Востраўскага пагаднення 1392 г. Пачатак // Наша слова. 2007. 2 траўня.
Месца заключэння Востраўскага пагаднення 1392 г. Заканчэнне // Наша слова. 2007. 13 чэрвеня.
Крэскі да біяграфіі генерала К. Кандратовіча // Наша слова. 2007. 10 кастрычніка.
Астранамічная абсерваторыя ў Гародні // Наша Слова. 2008. 16 студзеня.
Астраномія ў Віленскім універсітэце // Наша Слова. 2008. 27 лютага.
Аляксандра Нарбутоўна, лідзянка — акадэмік Берлінскай акадэміі // Наша Слова. 2008. 9 красавіка
Месца заключэння Востраўскага пагаднення 1392 г. // Гістарычны альманах. 2007. Т. 13. С. 109—118.
2000—2007
Miejsce zawarcia ugody ostrowskiej 1392 r. // Ziemia Lidzka. 2007. № 2.
Каталіцкае Свята Божага нараджэння ў Лідзе // Наша слова. 2006. 27 снежня.
Генерал Кіпрыян Кандратовіч // Лідскі летапісец. 2005. № 4. С. 12-26.
Паданні вёскі Бабры // Наша Слова. 2005. 17 жніўня.
Гісторыя парафіі ў Ішчалне. 490 гадоў Ішчалнянскай парафіі // Наша Слова. 2005. 15 чэрвеня.
Гайцюнішкі // Наша Слова. 2005. 19 кастрычніка.
Генерал Кіпрыян Кандратовіч на службе БНР // Наша Слова. 2004. 17 сакавіка.
Грэка-каталіцкая (уніяцкая) царква у Лідзе і Лідскім павеце // Наша слова. 2003. 26 лістапада.
Міністр БНР, генерал Кіпрыян (Цыпрыян) Кандратовіч // Наша слова. 2002. 10 сакавіка; 17 сакавіка.
Генерал Кіпрыян Кандратовіч // Спадчына. 2002. № 1. С. 161—166.
Лідзяне XX стагоддзя // Лідскі летапісец. 2002. № 2. С. 9-11.
Lidzianie XX wieku // Ziemia Lidzka. 2001. № 1.
Kościół greko-katolicki w Lidzie i Ziemi Lidzkiej // Ziemia Lidzka. 2001. № 1.
Мажэйкаўскія сядзібна-паркавыя комплексы // Спадчына. 2001. № 1-2. С. 206—212.
Ціхаміраў Андрэй. Абуджэнне рэгіянальнай гісторыі?Архівавана 26 лютага 2020.. Рэцэнзія на кнігу «Паўстанчы дух. 1812, 1831, 1863 гады на Лідчыне». — 2018. — 3 красавіка.
От солнечных часов до многочисленных открытий в истории нашего города: путь лидского исследователя Леонида Лавреша // Принемансие вести. — 2024. — 25 апреля. — С. 1; 4.
Грынкевіч Яраслаў. Леанід Лаўрэш выдаў у Ridero сваю 16-ю кнігу // Наша слова.pdf № 40 (144), 2 кастрычніка 2024.
Суднік Станіслаў. Вынік шматгадовай працы // Наша слова.pdf № 42 (146), 16 кастрычніка 2024.
Грынкевіч Яраслаў. Сустрэча з пісьменнікам у роднай школе // Наша слова.pdf № 48 (152), 27 лістапада 2024.