Ламба́рд (ад італьянскай правінцыі Ламбардыя) — камерцыйная арганізацыя, якая выдае кароткачасовыя пазыкі пад заклад рэчаў і рухомай маёмасці грамадзян (ювелірных вырабаў, тэхнікі, твораў мастацтва).
Сутнасць паняцця
Ацэнка закладу адбываецца непасрэдна ў ламбардзе па ўзгадненні бакоў. Уладальнік рэчы на аснове дагавора захоўвання атрымлівае імянны закладны квіток і суму грошай. Пры жаданні ўладальніка забраць назад сваю маёмасць, ён павінен аплаціць працэнты за той час, што карыстаўся грашыма. У выпадку нявыкупу маёмасці ўладальнікам яна становіцца ўласнасцю ламбарда[1].
Так званыя «абутковыя ламбарды» атрымалі сваё распаўсюджанне ў ХІХ стагоддзі. Яны прымалі святочны абутак ад працоўных або служачых. У канцы тыдня, пасля атрымання заробку, людзі маглі выкупіць свой абутак.
Часам у ламбард трапляюць незвычайныя рэчы ці здараюцца кур’ёзныя выпадкі. У 1676 годзе ўдава пісара магістрата Тэадора Ельяшэвіча па прычыне цяжкага матэрыяльнага становішча здала ў ламбард так званыя «гарадскія кнігі» магістрата з гарадской канцылярыі[2].
Ламбарды на Беларусі
У Беларусі асноўнымі наведвальнікамі ламбардаў з’яўляюцца пенсіянеры, студэнты, бізнэсмены. Ламбарды вельмі распаўсюджаны па Мінску, а таксама ёсць у кожным абласным цэнтры. Ламбарды актывізуюцца ў крызісныя сітуацыі, калі насельніцтву даводзіцца вырашаць матэрыяльныя праблемы[3]. З-за канцэнтрацыі ювелірных вырабаў і грашовых сродкаў ламбарды часам з’яўляюцца аб’ектам нападу[4].
↑Скрадзенае золата вярнулі ў ламбард(нявызн.)(недаступная спасылка). «Твой стыль» Гародня і свет вачыма гарадзенцаў (1 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 28 верасня 2016.