Лагуна на радыёкарце паўночнага полюса Тытана (псеўдаколеры)
Эйр (англ.: Eyre Lacuna) — лагуна, якая знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка Сатурна — Тытана, па каардынатах 72°36′ пн. ш.134°54′ у. д. / 72,6° пн. ш. 134,9° у. д. / 72.6; 134.9.[1] Лагуна (лац.: lacuna) — падобная да возера фармацыя, якая пры радарным зандаванні мела слабае паглынанне радыёхваль, што кажа аб яе малой глыбіні, альбо поўнай адсутнасці вадкасці.
Дыяметр лагуны складае 25,4 км.[1] Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Лагуна складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Лагуна Эйр з'яўляецца адной з многіх лагун, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яна была знойдзена ў 2007 годзе.