Кілішкі.
Кілі́шак [ 1] — звычайна шкляны або крышталёвы посуд для спіртовых напояў. У залежнасці ад напою кілішкі бываюць:
гарэлкавы. Выкарыстоўваецца для горкіх настоек і налівак, гарэлкі . Ёмістасць — 50см³. Галоўнае адрозненне ад чаркі — наяўнасць ножкі.[ 2]
мадэрны. Выкарыстоўваецца для мацаваных (мадэра , херас , партвейн ) і дэсертных (мускат , кагор і інш.) вінаў. Ёмістасць — 75см³.
рэйнвейны. Выкарыстоўваецца для белых сухіх і паўсухіх вінаў. Ёмістасць — 100—150см³. На высокай ножцы, часцей каляровы.
лафітны . Выкарыстоўваецца для чырвоных сталовых вінаў. Ёмістасць — 100—125см³.
каньячны. Выкарыстоўваецца для каньяку . Ёмістасць — ад 75 да 250см³.
лікёрны. Выкарыстоўваецца для лікёру . Ёмістасць — 25-30см³. На высокай ножцы, каляровы.
кактэйльны. Выкарыстоўваецца для моцных кактэйляў . Ёмістасць — 125—150см³. На нізкай ножцы.
келіх для шампанскага . Ёмістасць — 125—150см³
інгалярар-цюльпан. Выкарыстоўваецца для каньяку за кававым сталом або ў барах. Ёмістасць — 100—125см³ Пашыраецца дадолу і звужанай формы, на нізкай ножцы.
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі