Ксілема — асноўная водаправодзячая тканка сасудзістых раслін; адзін з двух падтыпаў праводзячых тканак раслін, разам з флаэмай — лубам.
Ксілема складаецца з мёртвых адзеравянелых клетак, якія маюць адтуліны (перфарацыю) — трахеід, а таксама з сасудаў, утвораных пры зліцці шэрагу клетак; валокнаў і парэнхімных клетак. У шэрагу відаў сасуды адсутнічаюць, у астатніх відаў сасуды развіты па-рознаму, найбольшага развіцця дасягаючы ў пакрытанасенных. Клеткі ксілемы аб’ядноўваюцца ў так званыя праводзячыя (сасудзістай-кудзелістыя) пучкі, якія пры разглядзе сцябла ў разрэзе ўтвараюць кольца.
Асноўная функцыя — транспарт вады і мінеральных соляў ад каранёў да лісця.