Ксенія Сырамалот (нар. 19 снежня 1999) — прэс-сакратарка «Задзіночання беларускіх студэнтаў», паэтка і аўтарка апавяданняў, студэнтка факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, валанцёрка Праваабарончага цэнтру «Вясна» і Цэнтра эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка». Палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.
Біяграфія
Выдатніца, скончыла ліцэй БДУ, набрала па 100 балаў на ЦТ (па гісторыі Беларусі і грамадазнаўстве)[1]. Удзельнічала ў творчым саюзе факультэта, арганізоўвала «Тыдзень Студэнцтва». Піша апавяданні і вершы, друкавалася ў часопісе «Маладосць» [2][3].
Ксенія Сырамалот была арыштавана па месцы жыхарства 12 лістапада 2020 года ў рамках справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), пасля чаго была змяшчана пад варту ў СІЗА КДБ, затым 23 лістапада была пераведзена ў СІЗА на Валадарскага[4].
18 лістапада 2020 года сумеснай заявай пятнаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволенай[5]. 7 снежня 2020 года шэфства над палітвязнем узяў Томас Маўц, прэзідэнт Еўрапейскай партыі зялёных, дэпутат Бундэстагу[6]. 20 студзеня 2021 года сумеснай заявай чатырнаццаці ўкраінскіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Асацыяцыя ўкраінскіх манітораў захавання правоў чалавека ў дзейнасці праваахоўных органаў (укр.) (бел., Украінскі Хельсінскі саюз па правах чалавека (укр.) (бел., Харкаўская праваабарончая група (укр.) (бел., Восток-SOS (укр.) (бел., арышт Ксеніі Сырамалот быў прызнаны незаконным і кваліфікаваны як гвалтоўнае знікненне (польск.) (бел.[7][8].
16 ліпеня 2021 года суд Савецкага раёна Мінска прысудзіў Ксеніі Сырамалот, якая не прызнала віну, два з паловай гады пазбаўлення волі[9].
Знаходзілася ў жаночай калоніі Гомеля. Вызвалілася 30 лістапада 2022 года.
Узнагароды
У лістападзе 2021 года ўзнагароджана чэшскай прэміяй «Гісторыя несправядлівасці» (разам з Мікітай Емельянавым і Палінай Шарэнда-Панасюк)[10][11].
Зноскі
Спасылкі