Бундэста́г (ням.: Bundestag, літ. Федэральны Сход) — аднапалатны парламент, орган народнага прадстаўніцтва Федэратыўнай Рэспублікі Германія, абіраецца насельніцтвам краіны, якое мае выбарчыя правы, тэрмінам на чатыры гады. Датэрміновы роспуск парламента магчымы толькі ў выглядзе выключэння і ўваходзіць у кампетэнцыю федэральнага прэзідэнта. Выдаецца газета Das Parlament.