У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Крывошын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Наваградскага павета. У 1800—1809 гадах у маёнтку Рэпіхава каля Крывошына (цяпер парк у межах вёскі) жыў паэт Ян Чачот. Станам на 1859 год у мястэчку было 20 двароў[2]. 9 чэрвеня 1863 года ў Рэпіхаўскім лесе ў часе нацыянальна-вызваленчага паўстання адбыўся бой паміж паўстанцамі пад камандаю Б. Міладоўскага і расійскімі карнымі войскамі. Па здушэнні выступлення царскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. На 1886 год — 18 двароў, царква. У Першую сусветную вайну ў 1915—1916 гадах каля Крывошына праходзіла лінія фронту, потым мястэчка занялі нямецкія войскі, у 1919—1920 гадах — польскае войска, бальшавікі.
У 1939 годзе Крывошын увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стаў цэнтрам сельсавета Ляхавіцкага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1972 год тут было 280 двароў, на 1997 год — 330.
Леанід Чаранкевіч (1935—2010) — гісторык, краязнавец, стваральнік музея.
Зноскі
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
↑Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 379.
↑Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. Warszawa, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.