Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Кодзікі

Кодзікі («Запісы аб дзеяннях старажытнасці») або Фурукатафумі (яп.: 古事記) — найбуйнейшы помнік старажытнаяпонскай літаратуры, адзін з першых пісьмовых помнікаў, асноўная свяшчэнная кніга сінтаісцкага траекніжжа, які ўключае ў сябе акрамя «Кодзікі» «Ніхонгі» («Аналы Японіі») і згарэлыя падчас пажару ў 645 годзе «Кудзікі» («Запісы аб мінулых справах»).

Цяжка адназначна вызначыць жанр гэтага твора, які прадстаўляе сабой прыклад сінкрэтызму старажытнай літаратуры. Гэта і збор міфаў і легенд, і збор старажытных песень, і гістарычная хроніка. Згодна з прадмовай, японскі распавядальнік Хіэда-но Арэ растлумачыў, а прыдворны О-но Ясумара запісаў міфалагічны і гераічны эпас свайго народа, працяты яго ідэяй бесперапыннасці і боскага паходжання імператарскага роду. Праца над «Кодзікі» была завершана ў 712 годзе — у гады кіравання імператрыцы Гэмэй.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya