Кенет Актавіус Хол (англ.: Sir Kenneth Octavius Hall, нар. 4 снежня 1941) — генерал-губернатар Ямайкі з 16 лютага 2006 па 26 лютага 2009, змяніў Говарда Кука. Да гэтага выкладаў ва ўніверсітэце Вест-Індыі як прафесар. У 1994—1996 быў намеснікам генеральнага сакратара Карыбскай супольнасці.
13 студзеня 2009 Кенет Хол падаў у адстаўку з пасады генерал-губернатара з-за праблем са здароўем. Яго змяніў Патрык Ален.